У Беластоку прайшла акцыя пратэсту супраць разьмяшчэньня расейскай ядзернай зброі ў Беларусі. ФОТА

Беласток
Беласток

Арганізатарамі акцыі выступілі прадстаўнікі Беларускай дыяспары Беластоку.

Яны лічаць, што разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — канчатковая адмова краіны ад сувэрэнітэту, прамая пагроза жыцьцю і бясьпецы насельніцтва, доказ акупацыі краіны Расеяй, акт агрэсіі супраць незалежнай Беларусі.

Мерапрыемства прайшло каля Генэральнага кансуляту РБ у Беластоку. Прысутныя трымалі беларускія, украінскія і польскія сьцягі, а таксама плякаты «Не — акупацыі Беларусі», «Патрабуем увядзеньня новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі», «Расейская ядзерная бомба б’е па сувэрэнітэце Беларусі!», «Цяпер ты на 100% марыянэтка Крамля», «Беларусь — не Расея!», «Расея — агрэсар, акупант і вораг!», «Расея, рукі прэч ад Беларусі!» і іншыя.

​
XS
SM
MD
LG