Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 красавіка ў Гаазе пачнуць судзіць экс-прэзыдэнта Косава, яго абвінавачваюць у ваенных злачынствах


Хашыму Тачы
Хашыму Тачы

Спэцыяльны суд па Косава ў Гаазе ў панядзелак, 3 красавіка, пачне разгляд справы ў дачыненьні да былога прэзыдэнта часткова прызнанага Косава, 54-гадовага Хашыма Тачы, па абвінавачаньні ў ваенных злачынствах падчас вайны з Сэрбіяй 1998-99 гадоў, паведамляе Reuters.

Хашыму Тачы, а таксама тром яго бліжэйшым паплечнікам прад’явілі абвінавачаньні па 10 пунктах ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці, у прыватнасьці перасьледах, забойствах, катаваньнях і гвалтоўных зьнікненьнях людзей падчас паўстаньня.

Ніводзін з абвінавачаных не прызнаў сваёй віны.

  • Хашым Тачы — былы палітычны камандзір Арміі вызваленьня Косава, якая ўдзельнічала ў вайне супраць Сэрбіі. Пасьля завяршэньня ваенных дзеяньняў Тачы пайшоў у палітыку і з 2008 году быў прэмʼер-міністрам, а з 2016-га — прэзыдэнтам часткова прызнанага Косава.
  • Спэцыяльны суд па Косава лічыць Тачы адказным за амаль 100 забойстваў мірных жыхароў падчас вайны 1998-1999 гадоў. Пасьля абвяшчэньня абвінавачаньняў у лістападзе 2020 году ён падаў у адстаўку і добраахвотна здаўся суду.
  • Косаўскія вэтэраны і іншыя нацыяналістычныя групы абʼявілі аб намеры правесьці ў нядзелю мітынг у падтрымку былых чальцоў Арміі вызваленьня Косава. Многія косаўскія альбанцы перакананыя, што трыбунал — перадузяты супраць Арміі вызваленьня Косава і зацікаўлены ў яе ачарненьні, заключае Reuters.
  • Спэцыяльны суд па Косава, разьмешчаны ў Нідэрляндах і ўкамплектаваны міжнароднымі судзьдзямі і адвакатамі, быў створаны ў 2015 годзе для разгляду спраў па косаўскім заканадаўстве супраць былых баевікоў Арміі вызваленьня Косава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG