Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У супрацоўнікаў «Мэмарыялу» правялі ператрусы па справе аб «рэабілітацыі нацызму»


Кіраўнік «Мэмарыялу» Алег Арлоў
Кіраўнік «Мэмарыялу» Алег Арлоў

Супрацоўнікі Сьледчага камітэту Расеі і апэратыўнікі Цэнтру па барацьбе з экстрэмізмам прыйшлі зь ператрусам да супрацоўнікаў ліквідаванага расейскімі ўладамі Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял».

Ператрусы прайшлі, у прыватнасьці, у старшыні рады праваабарончага цэнтру Алега Арлова, намесьніка старшыні цэнтру Мікіты Пятрова, у члена праўленьня цэнтру Аляксандры Паліванавай і яе маці, а таксама ў старшыні праўленьня таварыства «Мэмарыял» Яна Рачынскага і намесьніка старшыні рады таварыства Аляксандра Гурʼянава.

У сьнежні Ян Рачынскі атрымліваў у Осла Нобэлеўскую прэмію міру, якой быў узнагароджаны «Мэмарыял».

Натальля Пінчук, Ян Рачынскі і Аксана Матвійчук на цырымоніі ў Осла. Сьнежань 2022
Натальля Пінчук, Ян Рачынскі і Аксана Матвійчук на цырымоніі ў Осла. Сьнежань 2022

Стала вядома, што ў дачыненьні да кіраўніка «Мэмарыялу» Алега Арлова ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле аб так званай паўторнай дыскрэдытацыі расейскай арміі. Як стала вядома, справа аб паўторнай дыскрэдытацыі была ўзбуджаная праз рэпост на ягонай старонцы ў Фэйсбуку ягонага ж артыкула «Ім хацелася фашызму. Яны яго атрымалі», апублікаванага францускім выданьнем Mediapart 14 лістапада 2022 году. Пра гэта паведамляе «Мэмарыял» у сваім тэлеграм-канале.

Сёньня ж сілавікі прыйшлі зь ператрусам у будынак «Мэмарыялу» на Малым Карэтным у Маскве.

У часткі супрацоўнікаў, як удакладнілі ў таварыстве, ператрусы скончыліся: у іх забралі тэхніку і рэчы зь лягатыпамі «Мэмарыялу» (напрыклад, каляндар і мэдычную маску). Некаторых павезьлі на допыт у Сьледчы аддзел па Цьвярскім раёне Масквы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG