Расея ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, ёсьць ахвяры

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У выніку стрэлу зьнішчаны чацьвёрты паверх аднаго з пад’ездаў.

Расея працягвае атакі ракетамі жылых кварталаў украінскіх гарадоў. У ноч на 30 студзеня ракета пацэліла ў адзін з жылых дамоў у Харкаве, піша Суспільне. Імаверна, гэта была ракета сыстэмы С-300.

Як мінімум дваіх параненых вывелі з будынку, вядома пра гібель адной жанчыны. Ейнага мужа ўратавалі.

На месцы працуюць экстраныя службы. Пажар тушылі каля чатырох гадзін.

​
XS
SM
MD
LG