Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна за час вайны ня зьбіла ніводнай з 210 ракет Х-22, якія Расея выпусьціла па яе тэрыторыі, і якая трапіла ў жылы дом у Дніпры


Расейскі Ту-22М3 бмбуе Сырыю, 2017 год
Расейскі Ту-22М3 бмбуе Сырыю, 2017 год

Узброеныя сілы Ўкраіны ня маюць агнявых сродкаў, здольных зьбіваць ракеты Х-22, заявіў камандуючы ўкраінскіх Вайскова-Паветраных сіл Мікалай Алешчук, інфармуе BBC.

«14 студзеня 2023 зь пяці далёкіх бамбавікоў Ту-22М3 Вайскова-касьмічных сіл Расеі па тэрыторыі Ўкраіны было выпушчана пяць крылатых ракет Х-22. Пускі ажыцьцяўляліся з Курскай вобласьці і з акваторыі Азоўскага мора. Адна з ракет Х-22, запушчаная з раёну Курскай вобласьці каля 15 гадзін 30 хвілін 14 студзеня 2023 году, трапіла ў шматпавярховік», — гаворыцца ў заяве Алешчука.

«Ніякіх сумневаў, што гэта была менавіта ракета Х-22, няма, — дадаў ён. — Ва ўзброеных сілах Украіны няма агнявых сродкаў, здольных зьбіваць гэты тып ракет. З пачатку ваеннай агрэсіі Расеі па тэрыторыі Ўкраіны было выпушчана больш за 210 ракет гэтага тыпу. Ніводная ня зьбітая сродкамі супрацьпаветранай абароны».

Паветраныя сілы такім чынам абверглі заяву дарадцы кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксея Арастовіча аб тым, што ракета над Дніпром нібыта была зьбітая сіламі СПА.

Х-22 «Бура» (паводле клясыфікацыі NATO — AS-4 Kitchen — «Кухня») — гэта звышгукавая крылатая супрацькарабельная ракета паветранага базаваньня вялікай далёкасьці. Першая яе мадыфікацыя паступіла на ўзбраеньне савецкага войска яшчэ ў 1968 годзе.

Гэтую ракету завуць «забойцам авіяносцаў», бо першапачаткова яна распрацоўвалася для паразы менавіта гэтых цэляў. Аднак у Х-22 мноства мадыфікацый, і якая менавіта была ўжытая, ва Ўзброеных сілах Украіны не ўдакладнілі.

Па стане на 13:00 15 студзеня колькасць загінулых у выніку расейскага ракетнага ўдару 14 студзеня па жылым доме ў Дняпры вырасла да 23 чалавек, сярод іх 15-гадовая дзяўчына, паведаміла Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.

Параненыя 72 чалавекі, зь іх 13 дзяцей. Выратаваныя 39 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Атрымана 43 паведамленьні пра зьніклых бязь вестак людзей. Больш за 40 параненых знаходзяцца ў шпіталях, чацьвёра — у рэанімацыі, у цяжкім стане. Выратавальная апэрацыя працягваецца.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG