Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы законапраект: чыноўнікаў і вайскоўцаў прапануюць расстрэльваць за «здраду дзяржаве»


Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусі, архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусі, архіўнае фота

Сьмяротнае пакараньне, паводле законапраекту, могуць прысудзіць службовай асобе або вайскоўцу, якія здрадзілі дзяржаве.

Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект «Аб зьмяненьні кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці». У прыватнасьці, большасьцю галасоў прынялі папраўку аб сьмяротным пакараньні ў выпадку «здрады дзяржаве».

З інфармацыяй аб палажэньнях законапраекту ў Палаце прадстаўнікоў выступілі намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Сяргей Гладышаў і намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у нацыянальнай бясьпецы​ Аляксандар Дубаў.

«У мэтах аказаньня стрымальнага ўзьдзеяньня на дэструктыўныя элемэнты, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве праектам Закону прапануецца ўнясеньне зьменаў у санкцыю часткі 2 артыкулу 356 КК, якія прадугледжваюць магчымасьць прымяненьня выключнай меры пакараньня ў выглядзе сьмяротнага пакараньня за здраду дзяржаве, зьдзейсьненую службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца. У сувязі з гэтым прыводзяцца ў адпаведнасьць таксама артыкулы 58 і 59 КК», — гаворыцца ў камэнтары прэс-службы Палаты прадстаўнікоў.

Таксама праект карэктуе артыкул 360 КК «дывэрсія». Замест «нанясеньня шкоды эканамічнай бясьпецы і абараназдольнасьці» мэтай злачынства будзе лічыцца «прычыненьне шкоды эканамічнай і (або) вайсковай бясьпецы». Артыкул дапаўняецца заўвагай аб вызваленьні асобы ад крымінальнай адказнасьці за падрыхтоўчыя дзеяньні да дывэрсіі ў выпадку яе перадухіленьня.

У дыспазыцыю артыкулу 369-1 КК уносіцца адказнасьць за распаўсюджваньне заведама ілжывых зьвестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і вайсковыя фармаваньні, ваенізаваныя арганізацыі Рэспублікі Беларусі. Увядзеньне такой нормы будзе дзейснай прэвэнтыўнай мерай супраць распаўсюджваньня загадзя ілжывай інфармацыі аб беларускім войску і іншых «сілавых структурах», якая не адпавядае рэчаіснасьці, — тлумачаць ініцыятары.

Якія яшчэ зьмены могуць зьявіцца ў Крымінальным кодэксе

  • адказнасьць за распаўсюд інфармацыі, якая дыскрэдытуе войска (такое палажэньне існуе ў Расеі з пачатку яе вайны супраць Украіны);
  • штрафы за «антыдзяржаўныя злачынствы» складуць ад 500 да 50 тысяч базавых велічыняў (сёньня гэта ад 16 тысяч да 1,6 млн рублёў);
  • новыя крымінальныя артыкулы «прапаганда тэрарызму» і артыкул, датычны парушэньняў у абароне дзяржаўных таямніцаў;
  • дазволяць затрымліваць па крымінальных артыкулах на 10 дзён, а абвінавачаньне прад'яўляць цягам 20 дзён (цяпер гэта 3 і 10 дзён адпаведна);
  • вызваляць ад адказнасьці, калі чалавек рыхтаваў злачынства ў сфэры эканамічнай або вайсковай бясьпекі, або напад на ўстановы пад міжнароднай аховай, а потым дапамог яго прадухіліць.

Праектам закону Крымінальны кодэкс дапаўняецца артыкулам 289-1 «Прапаганда тэрарызму», пры гэтым у якасьці аб’екту крымінальна-прававой аховы прапанаванага артыкулу выступае грамадзкая бясьпека, гэта значыць стан грамадзкіх адносін, які забясьпечвае належны ўзровень якасьці функцыянаваньня дзяржаўных і грамадзкіх структур, абароненасьці асобна ўзятага чалавека, усяго грамадзтва ў цэлым.

«Актуальнасьць уключэньня ў КК адпаведнай нормы таксама абумоўлена шматнацыянальнасьцю і поліканфэсійнасьцю беларускага грамадзтва, якія могуць быць выкарыстаны зьнешнімі дэструктыўнымі сіламі на шкоду нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», так патлумачылі ў Палаце прадстаўнікоў матывацыю па дадаваньні гэтай нормы ў Крымінальны кодэкс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG