Ва Ўкраіне пасьля разбурэньняў расейскімі ракетамі энэргасыстэмы абмяркоўваюць эвакуацыю цэлых гарадоў

На месцы выбуху расейскай ракеты ў Львоўскай вобласьці, лістапад 2022 г.
На месцы выбуху расейскай ракеты ў Львоўскай вобласьці, лістапад 2022 г.

Пакуль такая інцыятыва не знайшла падтрымкі ва ўрадзе Ўкраіны.

Паводле генэральнага дырэктара «Укренерго» Ўладзіміра Кудрыцкага, практычна ніводная цеплавая або гідраэлектрастанцыя ў Украіне не засталася цэлай у выніку расейскіх нападаў. Але ён адпрэчыў неабходнасьць эвакуацыі цывільнага насельніцтва.

Генэральны дырэктар «Укренерго» Ўладзімір Кудрыцкі сказаў на брыфінгу, што ўкраінцы могуць сутыкнуцца з працяглым адключэньнем электраэнэргіі, але апэратар энэргасістэмы хоча дапамагчы стварыць умовы, каб людзі маглі застацца ў краіне да зімы.

Атака Расеі на ўкраінскую энэргасыстэму 15 лістапада стала ўжо шостай і найбуйнейшай за ўсю вайну, сказаў Кудрыцкі:

«Было выпушчана каля 100 цяжкіх ракет, іх цэлямі былі менавіта аб’екты энэргасыстэмы: у асноўным падстанцыі «Укренерго», а таксама ўкраінскія электрастанцыі, якія вырабляюць электраэнэргію для ўкраінскіх спажыўцоў. У той дзень былі пашкоджаныя 15 абʼектаў «Укренерго», — сказаў ён.

Кудрыцкі зьвярнуў увагу, што ступень пашкоджаньня можа быць рознай, але на рамонт і замену абсталяваньня на падстанцыях патрэбны час.

Паводле яго, практычна ніводная цеплавая або гідраэлектрастанцыя не засталася цэлай у выніку расейскіх атак.

«Маштабы разбурэньняў калясальныя, — сказаў Кудрыцкі. — Ва Ўкраіне існуе дэфіцыт вытворчасьці электраэнэргіі».

Ён сказаў, што зь серады чакаецца кароткачасовае пахаладаньне, але пасьля гэтага тэмпэратура зноў павысіцца, што дасьць магчымасьць стабілізаваць работу энэргасістэмы.

Паводле яго, Украіна мае дастатковыя запасы паліва, зробленыя да ўварваньня Расеі ў лютым, і прыкладае ўсе намаганьні для аднаўленьня пашкоджанай інфраструктуры, але спадзяецца атрымаць пэўныя запасныя часткі за мяжой.

Адказваючы на пытаньне аб прапановах афіцыйных асобаў эвакуаваць гарады, якія найбольш пацярпелі ад недахопу энэргіі, ён сказаў, што такія заклікі «недарэчныя».

​
XS
SM
MD
LG