Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына плянуе легалізаваць марыхуану


Каноплі
Каноплі

У Бэрліне ў сераду абвясьцілі пра пляны легалізаваць канабіс. Нямеччына патэнцыйна можа стаць адной зь першых краін Эўропы, якая зрабіла марыхуану легальнай.

Прадстаўляючы свае пляны кабінэту канцлера Оляфа Шольца, міністар аховы здароўя Карл Ляўтэрбах сказаў, што прапанова накіравана на дасягненьне «самай лібэральнай лібэралізацыі канабісу ў Эўропе і, з другога боку, ... найбольш жорстка рэгуляванага рынку».

Фэдэральны кабінэт міністраў ухваліў плян, паклаўшы пачатак доўгаму працэсу легалізацыі вырошчваньня, культывацыі і распаўсюду расьліны, піша «Голас Амэрыкі».

Нямецкія законы павінны адпавядаць эўрапейскаму заканадаўству, і ў адпаведнасьці з прапановай урад будзе рэгуляваць вытворчасьць, продаж і распаўсюд канабісу ў рамках кантраляванага, легальнага рынку, сказаў Лаўтэрбах, апісваючы рэформу як магчымую «мадэль» для іншых эўрапейскіх дзяржаў.

Хаця многія эўрапейскія краіны дэкрыміналізавалі невялікую колькасьць канабісу ў рэкрэацыйных мэтах, толькі адна — Мальта — цалкам легалізавала марыхуану.

Прапанаваны плян таксама прадугледжвае легалізацыю куплі і захоўваньня ад 20 да 30 грамаў канабісу для асабістага спажываньня, вырошчваньня да дзьвюх-трох расьлін на чалавека і продаж праз спэцыялізаваныя крамы. Ужываньне канабісу застанецца забароненым для асоб, маладзейшых за 18 гадоў.

Згодна з плянам, урад таксама ўвядзе падатак на спажываньне і распрацуе адукацыйныя праграмы і праграмы для прадухіленьня злоўжываньняў, у той час як бягучыя расьсьледаваньні і крымінальныя справы, зьвязаныя з канабісам, будуць спынены.

Паводле справаздачы Reuters, легалізацыя канабісу выцесьніла б чорны рынак і магла б павялічыць гадавыя падатковыя паступленьні, стварыць 27 000 новых працоўных месцаў і зэканоміць каля 4,7 мільярда даляраў.

Заява ў сераду была сустрэта неадназначнай рэакцыяй па ўсёй краіне. Нацыянальная асацыяцыя фармацэўтаў папярэдзіла аб магчымых рызыках для здароўя, у той час як некаторыя рэгіянальныя чыноўнікі выказалі асьцярогі, што Нямеччына стане месцам наркатурызму, падобна Нідэрляндам, дзе некаторым кавярням дазволена прадаваць каноплі на строгіх умовах.

Як піша The Guardian, міністар аховы здароўя Нямеччыны сказаў, што галяндзкая сыстэма «спалучае дзьве заганы: лібэральнае выкарыстаньне, але некантраляваны рынак. З досьведу Нідэрляндаў мы даведаліся, што ня хочам рабіць гэта такім чынам. Мы хочам кантраляваць увесь рынак».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG