Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Вацлава Гавэла


Вацлаў Гавэл
Вацлаў Гавэл

Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1733 — Саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Вэтын абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1793 — Дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ўведзены Францускі рэспубліканскі каляндар.

1921 — У Лёндане быў заснаваны Міжнародны ПЭН-клюб.

1939 — Канец ваеннай кампаніі ў Польшчы. Польскі генэрал Францішак Клебэрг, які ў раёне Коцку вёў баі зь нямецкімі і савецкімі войскамі, капітуляваў перад немцамі.

У гэты дзень нарадзіліся

1713 Дэні Дзідро, францускі пісьменьнік і філёзаф, адзін з аўтараў Энцыкляпэдыі, дзеяч Асьветніцтва.

1936Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны й першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.

Вацлаў Гавэл уручае прэмію Homo Homini Алесю Бяляцкаму. Прага, 2006
Вацлаў Гавэл уручае прэмію Homo Homini Алесю Бяляцкаму. Прага, 2006

У памяці

1872Іосіф Гашкевіч, дыплямат, мовазнаўца, дасьледчык Японіі і Кітаю, ураджэнец Беларусі.

1937Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

2011Стыў Джобс, амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, сузаснавальнік карпарацыі Apple.

Стыў Джобс
Стыў Джобс

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG