Навіны мабілізацыі ў Расеі: працягваюць падпальваць камісарыяты, адзін з мабілізаваных забіў сябе

Адна з позваў грамадзяніну Расеі
Адна з позваў грамадзяніну Расеі

Мабілізацыя ў Расеі на вайну з Украінай працягваецца. Штодня з гэтым зьвязаныя розныя здарэньні і нават сьмерці.

У Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі знайшлі цела 43-гадовага мабілізаванага мужчыны. Паводле папярэдніх дадзеных, ён скончыў жыцьцё самагубствам.

Паводле дадзеных Baza, цела знайшлі раніцай 1 кастрычніка ў сталовай навучальнага танкавага цэнтру вайсковай часткі ў пасёлку Парошына. На шыі ў мужчыны знайшлі два парэзы. Побач зь целам ляжалі лёзы.

Як удакладняе Baza, мабілізаванага звалі Ўладзімір Патанін. 46-гадовы мужчына прыбыў з Кургана, яго мабілізавалі 26 верасьня.

Гэта ўжо ня першае самагубства праз мабілізацыю, абвешчаную Пуціным.

Тым часам у краіне працягваюцца падпалы ваенкаматаў. Як піша Idel.Реалии, у Казані затрымалі школьніцу, якая спрабавала падпаліць ваенкамат Савецкага раёну ў гэтым горадзе. Як кажа паліцыя Татарстану, у 11-клясьніцы мясцовай школы былі тры «кактэйлі Молатава», але яна здолела толькі падпаліць траву каля будынка, а не яго.

Дзяўчыну затрымалі, яна прызналася, што выступае супраць мабілізацыі і супраць вайны.

Раней у Арэнбурскай вобласьці невядомыя спрабавалі падпаліць ваенкамат. Таксама стала вядома аб падпалах ваенкамату ў Ніжнім Ноўгарадзе і будынку адміністрацыі ў Тальяці.

​
XS
SM
MD
LG