Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рэпэр забіў сябе ў знак пратэсту супраць мабілізацыі


Рэпэр Walkie, скрыншот з YouTube
Рэпэр Walkie, скрыншот з YouTube

Рэпэр з Краснадару Іван Пятунін, вядомы як Walkie, скончыў жыцьцё самагубствам у знак пратэсту супраць мабілізацыі на вайну ва Ўкраіне. Яму было 27 гадоў.

Перад сьмерцю Пятунін апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэазварот, у якім патлумачыў прычыны гэтага кроку.

«Так, у мяне ёсьць адтэрміноўка ад мабілізацыі з прычыны таго, што я ляжаў у ПНД (псыханэўралягічным дыспансэры. — РС), але мне здаецца, што ў найбліжэйшыя дні мабілізацыя частковая ператворыцца ў мабілізацыю поўную: у мяне ёсьць дзьве рукі, дзьве нагі і ўказальны палец, каб націскаць на курок. А аўтамат ужо які-небудзь мне выдадуць. Я ня маю права націскаць на курок. Я не гатовы браць у рукі зброю і забіваць сабе падобных», — сказаў ён.

Самагубства ён назваў «спосабам выказаць свой фінальны пратэст».

  • Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 верасьня абвясьціў у Расеі мабілізацыю, назваўшы яе «частковай». Улады заявілі аб плянах набраць у войска 300 тысяч рэзэрвістаў, якія прайшлі службу і маюць досьвед удзелу ў баявых дзеяньнях. Гэтыя сьцьвярджэньні не прапісаныя ў афіцыйным указе аб мабілізацыі, і зь першага дня яе правядзеньня з розных рэгіёнаў паступаюць паведамленьні аб парушэньні заяўленых абмежаваньняў. Паводле зьвестак некаторых расейскіх СМІ, на вайну з Украінай улады плянуюць мабілізаваць больш за мільён грамадзян.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG