Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Аляксандар Лукашэнка (справа) сустрэўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. 15 верасьня 2022.
У адносінах з Кітаем Лукашэнку не ўдалося паўтарыць беларуска-расейскую мадэль, якая доўгі час даволі спраўна працавала паводле схемы «грошы ў абмен на пацалункі». Адрозна ад Масквы, Кітай за прыгожыя абяцаньні грошай не дае.

Ва ўзбэцкім Самаркандзе адбыўся саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). «Мы прымаем рашэньне аб пачатку працэдуры наданьня Рэспубліцы Беларусь статусу паўнапраўнага чальца ШАС», — заявіў 16 верасьня на саміце прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў, які старшынюе ў арганізацыі.
Відавочна, дзяржаўная прапаганда будзе апісваць гэтае чаканае бюракратычнае рашэньне як вялікі посьпех беларускай замежнай палітыкі. Дарэчы, у пэўным сэнсе сапраўды можна канстатаваць, што далучэньне да ШАС Беларусі — рэч унікальная і беспрэцэдэнтная. Бо ніводнай іншай эўрапейскай краіны ў гэтай арганізацыі няма. Беларусь паводле прыхамаці цяперашняга кіраўніцтва рашуча адмаўляецца ад сваёй геаграфічнай прыналежнасьці, уступаючы толькі ў тыя структуры і саюзы, якія знаходзяцца на ўсход ад беларускай мяжы.
Галоўным палітычным вынікам саміту можна лічыць пашырэньне зоны інтарэсаў Кітаю на тле геапалітычнага аслабленьня Расеі. Калі ў першыя гады існаваньня ШАС задумвалася як арганізацыя двух лідэраў — Кітаю і Расеі — то цяпер усё больш відавочным становіцца, што Пэкін выкарыстоўвае ШАС для пашырэньня свайго ўплыву, уключэньня ўсё новых дзяржаў у сваю геапалітычную арбіту. Як лічаць экспэрты, Узбэкістан літаральна за апошнія гадоў дзесяць фактычна цалкам перайшоў з зоны расейскага ўплыву ў зону кітайскага.
Пры гэтым, аднак, нельга меркаваць, што ШАС можа стаць цалкам пракітайскай структурай, улічваючы, што ў яе ўваходзіць геапалітычны супернік Кітаю ў рэгіёне — Індыя.
Афіцыйны Менск даўно робіць стаўку на Кітай і, каб «прагнуцца» перад Пэкінам, нават ахвяруе ўласнымі эканамічнымі інтарэсамі. Таваразварот у беларуска-кітайскім гандлі расьце выключна за кошт павелічэньня кітайскага імпарту ў Беларусь. Адмоўнае сальда экспарту-імпарту склала ў 2021 годзе 3 мільярды 232 мільёны даляраў. Зусім ня тыя арыенціры, якія ставяць менскія ўлады перад вонкавым гандлем.
Кітайскія зьвязаныя інвэстыцыі (гэта калі на свае грошы кітайцы закупляюць свае ж тэхніку і тэхналёгіі, а часам завозяць і ўласных адмыслоўцаў, якім і плацяць з гэтых грошай) сталі падставай для некалькіх гучных скандалаў. Самы вядомы адбыўся з кітайскай фірмай, якая будавала Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат (ЦКК), і ў жніўні 2019-га гэта нават абмяркоўвалася на нарадзе ў Лукашэнкі. Нагадаем, што пасьля доўгіх адтэрміновак завод запусьцілі, але потым Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя вымушана было прыпыніць ягоную працу. Вясной 2019 году ў адным з цэхаў камбінату абваліўся дах, работнікі атрымалі траўмы.
У цэлым можна канстатаваць, што ў адносінах з Кітаем Лукашэнку не ўдалося паўтарыць беларуска-расейскую мадэль, якая доўгі час працавала даволі спраўна — «грошы ў абмен на пацалункі». Адрозна ад Масквы, Кітай за прыгожыя вочкі і казкі грошай не дае. Кітай праводзіў у дачыненьні да Беларусі прыблізна тую ж палітыку эканамічнага падпарадкаваньня, якую праводзіць у Афрыцы. Дайшло да таго, што беларускія ўлады ў 2019 годзе абвясьцілі, што новыя дзяржаўныя гарантыі пад выдачу кітайскіх крэдытаў на рэалізацыю камэрцыйных праектаў больш не даюцца — ні ад ураду, ні ад мясцовых органаў улады.
Шпіц, маска і абдымкі з Аліевым. Лукашэнка на саміце ШАС. ФОТА
1/1415 верасьня Аляксандар Лукашэнка пачаў свой візыт у Самарканд на саміт лідэраў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У спартовым строі і са шпіцам ён вылятаў з аэрадрому Балбасава, што каля яго рэзыдэнцыі на Шклоўшчыне. За дзень да гэтага ён сек дровы «для замярзаючай Эўропы».
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/14Вось так віталі Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце Самарканд. Па-беларуску яго назвалі «эксэленцыяй».
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/14Перад сустрэчай з кітайскім лідэрам Лукашэнку прымусілі надзець маску. Прычым маска, якую ён надзеў, была з кітайскім сьцягам.
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/14Рэдкі фатаздымак, Аляксандар Лукашэнка ў масцы.
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/14Сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/14Удзельнікі саміту. «Мы прымаем рашэньне аб пачатку працэдуры наданьня Рэспубліцы Беларусь статусу паўнапраўнага чальца ШАС», — заявіў 16 верасьня на саміце ў Самаркандзе прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў, які старшынюе ў арганізацыі.
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/14Цырымонія ўключала ў сябе саджаньне дрэваў.
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/14Гаворачы пра прыярытэты Беларусі ў ШАС, Лукашэнка згадаў заходнія санкцыі:
«Незаконныя санкцыі, адключэньне ад міжнародных разьлікаў, іншыя нелегітымныя абмежаваньні вядуць да неабходнасьці зьбліжэньня плацёжных сыстэм, павелічэньня долі нацыянальных валют у гандлі, а таксама стварэньня ўласных фінансавых мэханізмаў у рамках ШАС. Гэты падыход дасьць ня толькі свабоду выбару, але і свабоду дзеяньняў».
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/14А вось так садзілі дрэвы прэзыдэнт Пуцін разам з прэзыдэнтам Узбэкістану.
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/14Нягледзячы на тое, што напярэдадні саміту Армэнія папрасіла ў АДКБ, куды ўваходзіць і Беларусь, дапамогі ў ваенным канфлікце з Азэрбайджанам, Аляксандар Лукашэнка даволі прыязна паводзіў сябе з прэзыдэнтам Азэрбаджану Ільхамам Аліевым.
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
11/14

12/14

13/14На асноўным паседжаньні саміту Аляксандра Лукашэнкі не было, яго запрасілі толькі на паседжаньне ў пашыраным складзе і там далі слова.
Лукашэнка падтрымаў ідэю Пуціна, каб ШАС праводзіла свае спаборніцтвы па летніх алімпійскіх відах спорту ў 2024 годзе і па зімовых — у 2026 годзе. Расею і Беларусь адхілілі ад большасьці міжнародных спаборніцтваў з прычыны вайны ва Ўкраіне.
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
14/14ШАС — міжурадавая міжнародная арганізацыя, заснаваная 15 чэрвеня 2001 году ў Шанхаі. Асноўнымі мэтамі дэкляраваныя ўмацаваньне ўзаемнага даверу і добрасуседзтва паміж краінамі-ўдзельніцамі і садзейнічаньне іх эфэктыўнаму супрацоўніцтву ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах. Чальцамі ШАС зьяўляюцца Індыя, Казахстан, КНР, Кіргізстан, Пакістан, Расея, Таджыкістан, Узбэкістан.
Беларусь разам з Афганістанам, Іранам і Манголіяй маюць статус дзяржаў-назіральніц. Яшчэ шэсьць краін — Азэрбайджан, Армэнія, Камбоджа, Нэпал, Турэччына і Шры-Лянка — застаюцца партнэрамі па дыялёгу ШАС.
Місія Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва рэгулярна называла выбары ў Беларусі «празрыстымі, сапраўднымі і дэмакратычнымі».
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Тым ня менш Лукашэнка, які звычайна востра адчувае палітычную каньюнктуру, магчыма, вырашыў для сябе, што цяпер, на тле паразаў Расеі ва Ўкраіне, настаў час нарэшце канчаткова памяняць «старэйшага брата».
Антыковідная маска з кітайскім сьцягам, якую 15 верасьня ўбачылі на твары менскага кіраўніка (раней такія маскі Лукашэнка зьдзекліва называў «наморднікам») — своеасаблівы сымбаль. Ніхто не прымусіў, а кітайцы — прымусілі.
Толькі, адрозна ад першага «старэйшага брата» — Расеі, Кітай мае тут выключна прагматычныя і рацыянальныя матывы. На братэрскую рыторыку ён рэагаваць ня схільны, бо ўспрымае Беларусь выключна як пешку ў сваіх геапалітычных разьліках.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году.