Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Зяленскага ацаніў, ці пойдуць беларускія салдаты ў наступ на Ўкраіну


Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк
Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк

Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк у эфіры інфармацыйнага тэлемаратону расказаў пра тое, ці верагодны наступ з боку Беларусі, і выказаў думку, колькі беларусаў падтрымліваюць расейскую агрэсію.

Паводле Міхайлы Падаляка, ва Ўкраіне абсалютна дакладна разумеюць, «што робіцца ў галаве ў спадара Лукашэнкі», піша УНІАН.

«У Беларусі, у адрозьненьне ад Расеі, абсалютна іншыя грамадзкія настроі, там ніхто не падтрымлівае вайны як такой. Гэта значыць, калі ў Расеі бяз гэтых візавых абмежаваньняў 80% падтрымліваюць вайну, таму што яны ня плацяць за гэта ніякай цаны, то ў Беларусі падтрымліваюць вайну ня больш за 10-15%, — падкрэсьліў Падаляк.

На думку дарадцы Зяленскага, беларускае войска «цалкам дэмаралізаванае, бо ў Беларусі маюць больш інфармацыі пра тое, што насамрэч адбываецца ва Ўкраіне».

«Можна было чакаць нейкія незразумелыя рухі Беларусі, з пункту гледжаньня стратэгічных рухаў, на першых тыднях вайны. Бо Беларусь, менавіта палітычнае кіраўніцтва спадара Лукашэнкі, маглі б падумаць, што атрымаюць нейкія дывідэнды з гэтай вайны. Сёньня ўжо нават Лукашэнка зразумеў, што гэта вайна 190 дзён, гэта вельмі нэгатыўна і ў гістарычным сэнсе для яго будзе, і ў тактычным, і ў стратэгічным сэнсе», — сказаў Падаляк.

Ён таксама адзначыў, што беларускае войска ня мае такой колькасьці людзей, якая патрэбна для вядзеньня эфэктыўнай вайны, а расейцы «задзейнічалі ўжо больш за 250 тысяч чалавек у вайне супраць Украіны, і гэта ім не дапамагае». На думку Падаляка, хоць Беларусь і дае сваю інфраструктуру і паветраную прастору для бамбаваньня ўкраінскіх земляў, «на большае яна ня пойдзе».

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG