Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вынікам стаў больш бясьпечны сьвет і большая свабода для мільёнаў людзей». Сусьветныя лідэры пра Гарбачова

Міхаіл Гарбачоў і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы (архіўнае фота)
Міхаіл Гарбачоў і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы (архіўнае фота)

Пра сьмерць Міхаіла Гарбачова выказаліся многія сусьветныя лідэры і палітыкі. СМІ у сераду публікуюць партрэты Міхаіла Гарбачова на першых палосах і аддаюць у рэдакцыйных камэнтарах даніну ягоным заслугам.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў Гарбачова «рэдкім лідэрам» — «чалавекам з уяўленьнем, здольным убачыць, што іншая будучыня магчымая, і мужнасьцю рызыкнуць усёй сваёй кар’ерай, каб дасягнуць яе. Вынікам стаў больш бясьпечны сьвет і большая свабода для мільёнаў людзей», — гаворыцца ў заяве Байдэна.

Паводле генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша, Міхаіл Гарбачоў быў адзіным у сваім родзе дзяржаўным дзеячам, які зьмяніў ход гісторыі і зрабіў больш, чым хто б там ні быў, для мірнага завяршэньня халоднай вайны.

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што заўсёды захапляўся адвагай і шчырасьцю, якую Гарбачоў праявіў у прывядзеньні халоднай вайны да мірнага заканчэньня. «У часы пуцінскай агрэсіі ва Ўкраіне яго нястомная прыхільнасьць адкрытасьці савецкага грамадзтва застаецца прыкладам для ўсіх нас», — напісаў брытанскі прэм’ер-міністар.

На думку прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, прыхільнасьць Гарбачова да міру ў Эўропе зьмяніла гісторыю і адкрыла расейцам шлях да свабоды.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен назвала Гарбачова годным і паважаным лідэрам, які адыграў вырашальную ролю ў спыненьні халоднай вайны і падзеньні жалезнай заслоны. «Ён адкрыў шлях да свабоднай Эўропы. Гэтую спадчыну мы не забудзем», — дадала фон дэр Ляен.

Нямецкія палітыкі асабліва адзначаюць тую ролю, якую Міхаіл Гарбачоў адыграў у разбурэньні Бэрлінскага муру і наступным аб’яднаньні Нямеччыны. «Без Гарбачова немагчыма было б уявіць мірных рэвалюцый у краінах Усходняга блёку, у тым ліку ў нас», — заявіла віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу Катрын Герынг-Экард.

«Гарбачоў даў нам свабоду. Ён даў свабоду сотням мільёнаў людзей у Расеі і вакол яе, а яшчэ і палове Эўропы. Як мы ў Расеі скарысталіся падоранай нам свабодай, гэтай вялікай магчымасьцю — гэта ўжо наша адказнасьць», — пракамэнтаваў вестку аб сьмерці былога прэзыдэнта. СССР расейскі палітык, заснавальнік партыі «Яблоко» Грыгорый Яўлінскі, які займаў у 1990 годзе пасаду намесьніка старшыні Савету Міністраў РСФСР.

Міхаіл Гарбачоў. Жыцьцё ў фатаздымках

Былы савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падчас прэзэнтацыі аўтабіяграфічнай кнігі 29 лютага 2016 году. Гарбачоў казаў: «Чым больш я думаю пра сваё жыцьцё, тым больш бачу, што самыя вялікія і важныя падзеі адбыліся нечакана».

1/25 Былы савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падчас прэзэнтацыі аўтабіяграфічнай кнігі 29 лютага 2016 году. Гарбачоў казаў: «Чым больш я думаю пра сваё жыцьцё, тым больш бачу, што самыя вялікія і важныя падзеі адбыліся нечакана».

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў нарадзіўся 2 сакавіка 1931 году. На фота з бабуляй і дзядулем ва ўзросьце трох гадоў.

2/25 Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў нарадзіўся 2 сакавіка 1931 году. На фота з бабуляй і дзядулем ва ўзросьце трох гадоў.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Малады Гарбачоў ва ўзросьце 19 гадоў. На лацкане пінжака ў яго ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга, які Гарбачоў атрымаў за кіраваньне камбайнам на раўнінах поўдня Расеі.

3/25 Малады Гарбачоў ва ўзросьце 19 гадоў. На лацкане пінжака ў яго ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга, які Гарбачоў атрымаў за кіраваньне камбайнам на раўнінах поўдня Расеі.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Партрэт Раісы і Міхаіла Гарбачовых, якія пажаніліся ў верасьні 1953 году. Раіса Гарбачова памерла ад лейкеміі ў 1999 годзе.

4/25 Партрэт Раісы і Міхаіла Гарбачовых, якія пажаніліся ў верасьні 1953 году. Раіса Гарбачова памерла ад лейкеміі ў 1999 годзе.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Гарбачоў узначальвае дэлегацыю Камуністычнай партыі ў Стаўрапалі ў 1966 годзе. Менавіта ў Стаўрапалі ён пачаў сваю кар'еру ў партыі, якую пасьля ўзначаліць.

5/25 Гарбачоў узначальвае дэлегацыю Камуністычнай партыі ў Стаўрапалі ў 1966 годзе. Менавіта ў Стаўрапалі ён пачаў сваю кар'еру ў партыі, якую пасьля ўзначаліць.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Гарбачоў (трэці справа) на сьвяткаваньні ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Стаўрапалі. Фота з 1960-х гадоў. Малады камуніст хутка прасоўваўся па кар'ернай лесьвіцы.

6/25 Гарбачоў (трэці справа) на сьвяткаваньні ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Стаўрапалі. Фота з 1960-х гадоў. Малады камуніст хутка прасоўваўся па кар'ернай лесьвіцы.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Міхаіл Гарбачоў з жонкай Раісай і тагачаснай прэм'ер-міністаркай Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр у 1984 годзе.

7/25 Міхаіл Гарбачоў з жонкай Раісай і тагачаснай прэм'ер-міністаркай Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр у 1984 годзе.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Першая сустрэча Міхаіла Гарбачова з 40-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі Рональдам Рэйганам у Жэнэве ў лістападзе 1985 году. Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром Камуністычнай партыі ў сакавіку 1985 году.

8/25 Першая сустрэча Міхаіла Гарбачова з 40-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі Рональдам Рэйганам у Жэнэве ў лістападзе 1985 году. Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром Камуністычнай партыі ў сакавіку 1985 году.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
З тагачасным кубінскім прэзыдэнтам Фідэлем Кастра ў Крамлі ў сакавіку 1986 году. У той жа год Гарбачоў пачаў сваю ініцыятыву па перабудове (рэструктурызацыі) СССР, якая, як ён спадзяваўся, заахвоціць «ініцыятыву і творчыя намаганьні» і дапаможа вывесьці са стагнацыі савецкую эканоміку

9/25 З тагачасным кубінскім прэзыдэнтам Фідэлем Кастра ў Крамлі ў сакавіку 1986 году. У той жа год Гарбачоў пачаў сваю ініцыятыву па перабудове (рэструктурызацыі) СССР, якая, як ён спадзяваўся, заахвоціць «ініцыятыву і творчыя намаганьні» і дапаможа вывесьці са стагнацыі савецкую эканоміку

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Міхаіл Гарбачоў і 43-і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джордж Буш віншуюць жыхароў Вашынгтону, акруга Калюмбія, падчас афіцыйнага візыту Гарбачова ў ЗША 10 сьнежня 1987 году

10/25 Міхаіл Гарбачоў і 43-і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джордж Буш віншуюць жыхароў Вашынгтону, акруга Калюмбія, падчас афіцыйнага візыту Гарбачова ў ЗША 10 сьнежня 1987 году

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Рэйган і Гарбачоў падпісваюць у Белым доме Дамову аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці (РСМД) у сьнежні 1987 году. У 1988 годзе адбыліся далейшыя рэформы Гарбачова з палітыкай галоснасьці (адкрытасьці), якая дала свабоду слова савецкім грамадзянам

11/25 Рэйган і Гарбачоў падпісваюць у Белым доме Дамову аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці (РСМД) у сьнежні 1987 году. У 1988 годзе адбыліся далейшыя рэформы Гарбачова з палітыкай галоснасьці (адкрытасьці), якая дала свабоду слова савецкім грамадзянам

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Гарбачоў вітаецца зь лідэрам Усходняй Нямеччыны Эрыхам Гонэкерам. Гарбачоў прыбыў ва Ўсходні Бэрлін на цырымонію, прысьвечаную 40-годзьдзю заснаваньня Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі. Фота 6 кастрычніка 1989 году. Празь месяц Бэрлінскі мур абрынуўся і ўсходнія немцы хлынулі на Захад

12/25 Гарбачоў вітаецца зь лідэрам Усходняй Нямеччыны Эрыхам Гонэкерам. Гарбачоў прыбыў ва Ўсходні Бэрлін на цырымонію, прысьвечаную 40-годзьдзю заснаваньня Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі. Фота 6 кастрычніка 1989 году. Празь месяц Бэрлінскі мур абрынуўся і ўсходнія немцы хлынулі на Захад

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Міхаіл Гарбачоў цісьне руку папу Яну Паўлу II падчас першай у гісторыі сустрэчы кіраўніка Крамля і пантыфіка ў Ватыкане 1 сьнежня 1989 году.

13/25 Міхаіл Гарбачоў цісьне руку папу Яну Паўлу II падчас першай у гісторыі сустрэчы кіраўніка Крамля і пантыфіка ў Ватыкане 1 сьнежня 1989 году.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Тагачасны прэзыдэнт Чэхаславаччыны Вацлаў Гавэл цісьне руку Гарбачову пры абмене дакумэнтамі аб вывадзе савецкіх войскаў з тэрыторыі Чэхаславаччыны. Масква, 26 лютага 1990 году

14/25 Тагачасны прэзыдэнт Чэхаславаччыны Вацлаў Гавэл цісьне руку Гарбачову пры абмене дакумэнтамі аб вывадзе савецкіх войскаў з тэрыторыі Чэхаславаччыны. Масква, 26 лютага 1990 году

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Гарбачоў і савецкі міністар замежных спраў Эдуард Шэварнадзэ на сустрэчы з тагачасным канцлерам Заходняй Нямеччыны Гельмутам Колем і міністрам замежных спраў Гансам-Дзітрыхам Геншэрам у ліпені 1990 году абмяркоўваюць умовы ўзьяднаньня Нямеччыны

15/25 Гарбачоў і савецкі міністар замежных спраў Эдуард Шэварнадзэ на сустрэчы з тагачасным канцлерам Заходняй Нямеччыны Гельмутам Колем і міністрам замежных спраў Гансам-Дзітрыхам Геншэрам у ліпені 1990 году абмяркоўваюць умовы ўзьяднаньня Нямеччыны

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Гарбачоў вітаецца зь людзьмі падчас афіцыйнага візыту ў Вільню, Літва, 30 студзеня 1991 году

16/25 Гарбачоў вітаецца зь людзьмі падчас афіцыйнага візыту ў Вільню, Літва, 30 студзеня 1991 году

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Міхаіл Гарбачоў падчас візыту ў Менск. 26 лютага 1991
17/25 Міхаіл Гарбачоў падчас візыту ў Менск. 26 лютага 1991
Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Міхаіл Гарбачоў падчас візыту на Менскі трактарны завод. 28 лютага 1991
18/25 Міхаіл Гарбачоў падчас візыту на Менскі трактарны завод. 28 лютага 1991
Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Міхаіл Гарбачоў галасуе на рэфэрэндуме, які павінен вырашыць, застанецца Савецкі Саюз адзінай дзяржавай ці не. Масква, 17 сакавіка 1991

19/25 Міхаіл Гарбачоў галасуе на рэфэрэндуме, які павінен вырашыць, застанецца Савецкі Саюз адзінай дзяржавай ці не. Масква, 17 сакавіка 1991

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Тагачасны прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы і Міхаіл Гарбачоў абменьваюцца асадкамі пасьля падпісаньня ў Маскве 31 ліпеня 1991 году гістарычнай Дамовы аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў. Гэтая дамова скараціла ядзерныя арсэналы звышдзяржаў амаль на траціну

20/25 Тагачасны прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы і Міхаіл Гарбачоў абменьваюцца асадкамі пасьля падпісаньня ў Маскве 31 ліпеня 1991 году гістарычнай Дамовы аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў. Гэтая дамова скараціла ядзерныя арсэналы звышдзяржаў амаль на траціну

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын і былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Расеі ў Маскве 23 жніўня 1991 году
21/25 Прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын і былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Расеі ў Маскве 23 жніўня 1991 году
Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Гарбачоў і былы прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган у каўбойскіх капелюшах на ранча Рэйгана ў Каліфорніі. Ранча дэль Сьела, 2 мая 1992 году. Лідэры мелі адносіны, заснаваныя ня толькі на ўзаемнай павазе, але і на сяброўстве, якое дапамагло пакласьці канец «халоднай вайне»

22/25 Гарбачоў і былы прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган у каўбойскіх капелюшах на ранча Рэйгана ў Каліфорніі. Ранча дэль Сьела, 2 мая 1992 году. Лідэры мелі адносіны, заснаваныя ня толькі на ўзаемнай павазе, але і на сяброўстве, якое дапамагло пакласьці канец «халоднай вайне»

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Гарбачоў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на прэс-канфэрэнцыі ў Шлезьвігу, Нямеччына, у сьнежні 2004 году. Гарбачоў ацаніў анэксію Расеяй украінскага Крыму, як паведамляецца, наступным чынам: «Я б зрабіў тое самае». Аднак пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году ацэнка Гарбачовым яго пераемніка рэзка зьмянілася

23/25 Гарбачоў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на прэс-канфэрэнцыі ў Шлезьвігу, Нямеччына, у сьнежні 2004 году. Гарбачоў ацаніў анэксію Расеяй украінскага Крыму, як паведамляецца, наступным чынам: «Я б зрабіў тое самае». Аднак пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году ацэнка Гарбачовым яго пераемніка рэзка зьмянілася

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
З канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель на выставе ў Бэрліне 24 лютага 2011 году, прысьвечанай 80-годзьдзю Гарбачова.

24/25 З канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель на выставе ў Бэрліне 24 лютага 2011 году, прысьвечанай 80-годзьдзю Гарбачова.

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (зьлева направа): Лех Валэнса, Міхаіл Гарбачоў, Фрэдэрык Вілем дэ Клерк і Джымі Картэр на панэльнай дыскусіі ў Чыкага ў красавіку 2012 году

25/25 Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (зьлева направа): Лех Валэнса, Міхаіл Гарбачоў, Фрэдэрык Вілем дэ Клерк і Джымі Картэр на панэльнай дыскусіі ў Чыкага ў красавіку 2012 году

Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Previous slide
Next slide

Гарбачова прынялі б з захапленьнем у любой краіне плянэты, але ён застаўся ў Расеі, дзе яму было надзвычай нялёгка ад масавага неразуменьня і непрыманьня, мяркуе Яўлінскі.

Гарбачоў адыграў вырашальную ролю ў ператварэньні вельмі аўтарытарнай і рэпрэсіўнай сыстэмы ў больш асьвечаны рэжым, у якім набіралі сілу тэндэнцыі да плюралізму і дэмакратызацыі, піша The Times. Ён вызваляў зьняволеных і рэабілітаваў дысыдэнтаў, увёў свабоду слова, сходаў і рэлігіі і даў магчымасьць росту для грамадзянскай супольнасьці.

Тым ня менш у Расеі шмат хто вінаваціць яго ў разбурэньні СССР і наступных эканамічных нягодах і крушэньні былой велічы краіны.

«Гарбачоў быў, безумоўна, найярчэйшым палітыкам свайго часу. Але для ўсіх народжаных у Савецкім Саюзе ён застаецца складанай і супярэчлівай гістарычнай постацьцю... Па-хрысьціянску шкада... Гэтак жа, як шкада і тую вялікую краіну, працэсы развалу якой пачаліся якраз у эпоху „перабудовы“ і „новага мысьленьня“ і згулялі на руку тым, хто імкнуўся сьцерці СССР з палітычнай мапы сьвету», — заявіў лідэр ЛДПР Леанід Слуцкі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG