Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага рокера аштрафавалі за «ж...пу прэзыдэнта»


Расейскі рок-музыка Юрый Шаўчук
Расейскі рок-музыка Юрый Шаўчук

Суд ва Ўфе аштрафаваў на 50 тысяч расейскіх рублёў (каля $800) лідэра рок-гурту «ДДТ» Юрыя Шаўчука паводле адміністрацыйнага артыкула аб дыскрэдытацыі расейскай арміі.

Прычынай для пакараньня сталі словы музыкі пра Радзіму і вайну на канцэрце ва Ўфе ў траўні. У прыватнасьці, Шаўчук тады сказаў: «Радзіма, сябры, гэта ня ж…па прэзыдэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма — гэта бабуля-жабрачка на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта радзіма».

На паседжаньні суду Шаўчук не прысутнічаў. Абарона музыкі настойвала, што доказаў ягонага правапарушэньня няма, а паліцыя няправільна склала пратакол. Абвінавачваньне сьцьвярджала, што Шаўчук паставіў пад сумнеў словы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб «спэцапэрацыі», назваўшы яе «напалеонаўскімі плянамі», і тым самым дыскрэдытаваў расейскую армію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG