У Беларусі ля мяжы з Украінай пачаліся вучэньні тэрытарыяльных войскаў

Беларускае войска, архіўнае фота
Беларускае войска, архіўнае фота

З 12 па 14 ліпеня пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту праводзяцца камандна-штабныя вучэньні з тэрытарыяльнымі войскамі Жлобінскага раёну.

Мэта вучэньня — ацэнка гатоўнасьці службовых асоб сфармаваных вайсковых частак тэрытарыяльных войскаў выканаць вучэбна-баявыя задачы, удасканаленьне навыкаў афіцэраў запасу ў працы на пункце кіраваньня і ў кіраўніцтве падпарадкаваным асабовым складам пры выкананьні задач тэрытарыяльнай абароны, інфармуе Міністэрства абароны Беларусі.

Адметна, што да самага пачатку манэўраў пра іх не было шырока вядома.

У ходзе вучэньня адпрацоўваюць пытаньні:

  • Ахова і абарона аб’екта тэрытарыяльнай абароны;
  • Нясеньне службы на кантрольна-прапускным пункце ў ходзе ўдзелу ў выкананьні мераў ваеннага становішча.

Беларусь дазволіла Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для нападаў на Ўкраіну з поўначы; расейцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы для палётаў і беларускія пляцоўкі для ракетных абстрэлаў гарадоў Украіны. Разам з тым на баку Ўкраіны ў розных злучэньнях ваююць беларусы.

Аляксандар Лукашэнка працягне прадастаўляць Расеі паветраную прастору, каб дэманстраваць хаця б намінальную падтрымку Пуціну. Але непасрэдны ўдзел Беларусі ў вайне малаверагодны. Да такой высновы прыйшлі экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).

​
XS
SM
MD
LG