Інстытут вывучэньня вайны ISW: Лукашэнка працягне даваць паветраную прастору Пуціну, але не рызыкне паслаць войскі ва Ўкраіну

Зьбіты ўкраінскімі СПА расейскі верталёт, частка расейскай авіяцыі выкарыстоўвае беларускія аэрадромы
Зьбіты ўкраінскімі СПА расейскі верталёт, частка расейскай авіяцыі выкарыстоўвае беларускія аэрадромы

Аляксандар Лукашэнка працягне прадастаўляць Расеі паветраную прастору, каб дэманстраваць хаця б намінальную падтрымку Пуціну. Але прамы ўдзел Беларусі ў вайне малаверагодны.

Да такой высновы прыйшлі экспэрты Інстытута вывучэньня вайны (ISW).

7 ліпеня намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштаба Ўкраіны Аляксей Громаў паведаміў аб перадачы беларускім урадам у карыстаньне Расеі аэрадрома Прыбыткі ў Гомельскай вобласьці. 11 ліпеня ў тэлеграм-канале, які адсочвае рухі расейскай тэхнікі, зьявілася паведамленьне, што расейскі самалёт сыстэмы папярэджаньня і кантролю паветранай прасторы ўпершыню з 4 красавіка заляцеў на тэрыторыю Беларусі.

Гэтыя дадзеныя, на думку экспэртаў ISW, могуць сьведчыць пра тое, што Лукашэнка па-ранейшаму спрабуе аказаць падтрымку Пуціну ва Ўкраіне, але без непасрэднага ваеннага ўмяшаньня. Такім чынам ён можа рэагаваць на ціск, які ідзе ад Пуціна.

Раней ISW падкрэсьлівалі, што імавернасьць прамога ўдзелу Беларусі ў вайне застаецца нізкай, бо ад гэтага можа зьнізіцца стабільнасьць рэжыму Лукашэнкі ці нават паўстане пытаньне пра яго існаваньне.

​
XS
SM
MD
LG