Украінская выведка: расейскія вайскоўцы выводзяць з ладу тэхніку, каб ня ехаць на вайну

Расейскія вайскоўцы выводзяць з ладу сваю тэхніку перад адпраўкай ва Ўкраіну, каб застацца ў Расеі, заявіла 10 ліпеня Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны.

«У вайсковых частках, дысьлякаваных паблізу дзяржаўнай мяжы з Украінай, напярэдадні адпраўкі ў зону баявых дзеяньняў акупанты выводзяць з ладу тэхніку, каб падразьдзяленьне засталася на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ўкраінскай выведкі.

У прыватнасьці, паводле ведамства, гаворка ідзе пра 103-і мотастралковы полк 150-й мотастралковай дывізіі — паводле выведкі, у гэтым расейскім падразьдзяленьні за тыдзень вывелі з ладу 17 бронетранспартэраў БТР-82А і дзевяць камандна-штабных машын К1Ш1, якія «ўжо былі гатовыя да пагрузкі на чыгуначныя плятформы».

Паводле ацэнкі Галоўнага ўпраўленьня выведкі, псаваньне вайсковай тэхнікі «набывае масавы характар», таму камандуючы Паўднёвай ваеннай акругай нібыта зьвярнуўся да ФСБ Расеі з просьбай узмацніць нагляд за тэхнікай і сачэньне за вайскоўцамі, якіх адпраўляюць ваяваць ва Ўкраіну.

Расейскі бок гэтую заяву ніяк не камэнтаваў. Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.

​
XS
SM
MD
LG