Член Савету Рэспублікі: На паўднёвых межах Беларусі восем батальённых тактычных груп

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Па словах прадстаўніка Савету Рэспублікі групы выконваюць выключна стрымальную функцыю.

На паўднёвых межах Беларусі разьмешчана восем батальённых тактычных груп, заявіў у этэры тэлеканалу СТВ член Савета Рэспублікі ад Горадзенскай вобласьці Ігар Гедзіч.

«Мы ведаем, што шэраг (па-мойму, восем) батальённых тактычных груп знаходзяцца на паўднёвых рубяжах беларускіх. Яны там выконваюць функцыю стрымальную, натуральна».

Гедзіч мае вайсковы досьвед, ён палкоўнік запасу.

Раней Міністэрства абароны Ўкраіны гаварыла пра сем батальёнаў, а Мінабароны Беларусі абвяргала гэтую інфармацыю. Разам з тым Лукашэнка 17 чэрвеня заявіў, што ў выпадку ўдару ўкраінскіх сілаў па Мазыры адбудзецца ўдар па Кіеве «не заходзячы» на тэрыторыю Ўкраіны, праўда, не ўдакладніў, зь якой зброі гэта можа адбыцца.

​
XS
SM
MD
LG