Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
for Schemes
Расея вывозіць украінскі ўраджай і спрабуе прадаць яго як свой. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведамляў, што «акупанты ўкралі ўжо сама меней паўмільёна тон збожжа і шукаюць, як іх недзе і па-чорнаму прадаць». Расея вывозіць у тым ліку тое збожжа, якое Ўкраіна павінна экспартаваць у Афрыку, Азію, краіны Эўропы, але яго асноўныя запасы цяпер застаюцца на складах, бо ўкраінскія марскія парты заблякаваныя вайскоўцамі РФ.
«Схемы» пагутарылі з аграрыямі, у якіх расейцы адбіраюць збожжа, прааналізавалі дзясяткі спадарожнікавых здымкаў і паказваюць маштабы: як, куды і колькі збожжа Расея ўжо пасьпела вывезьці з Украіны. Пачынаючы са шляху, які пераадольваюць грузавікі з акупаваных тэрыторый у порт «Авліта» ў Севастопалі, і заканчваючы караблямі, якімі Расея вывозіць збожжа за мяжу для далейшага продажу.
Пагрозы аграрыям
Да поўнамаштабнай вайны Украіна была адным з найбуйнейшых у сьвеце экспартэраў пшаніцы і вытворцаў кукурузы.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Ўкраіна ня можа ў звыклых аб'ёмах вывозіць збожжа пакупнікам — краінам Афрыкі, Азіі і Эўропы. Бо асноўны шлях для яго транспартаваньня —мора. Цяпер парты Чорнага і Азоўскага мораў заблякаваныя расейскімі войскамі.
Блякуючы магчымасьць Украіне экспартаваць збожжа па моры, расейцы адначасова пачалі яго забіраць гвалтам ва ўкраінскіх аграрыяў. І вывозіць, каб самім зарабляць на продажы.
Вывозяць з элеватараў цяпер акупаваных тэрыторый Херсонскай, Данецкай, Луганскай і Запароскай абласьцей.
Тыя ўладальнікі аграпрадпрыемстваў, зь якімі «Схемам» удалося пагаварыць, дагэтуль застаюцца на акупаваных тэрыторыях. Баючыся за бясьпеку, яны не захацелі гаварыць пад запіс, але расказалі, як гэта было. А менавіта: расейскія вайскоўцы або патрабавалі прадаць збожжа за бесцань, або забіралі яго проста так.
У траўні яны зьмянілі тактыку, прымушаючы аграрыяў падпісваць дамовы. Каб такім чынам паспрабаваць легалізаваць свае дзеяньні.
Дзяніс Марчук
«Прыкладна 70% таго, чым валодаеш, мусіш аддаць на патрэбы акупанта. Гаворка ідзе і пра стары ўраджай, і фактычна яны ўжо закладаюць такія ўмовы на наступны ўраджай азімых », – расказвае намесьнік старшыні грамадзкага саюзу «Ўсеўкраінская аграрная рада» Дзяніс Марчук.
Яшчэ адзін спосаб узаконіць прысваеньне чужога збожжа — так званая «нацыяналізацыя». Па словах Марчука, акупацыйныя ўлады выдаюць «дакумэнты», паводле якіх прадукцыя і маёмасьць фэрмэра «пераходзяць у грамадзкую ўласнасьць».
З акупаваных тэрыторый збожжа расейцы спачатку вывозяць пераважна фурамі.
Тарас Высоцкі
«Крадуць, грузяць на свой транспарт і вязуць у напрамку часова акупаванага Крыма або ў напрамку Расейскай Фэдэрацыі», — расказвае першы намесьнік міністра аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны Тарас Высоцкі.
Зрэшты, у Расею вязуць меншую частку збожжа. Большая частка ўкраінскага збожжа трапляе ў акупаваны Крым.
«Схемы» прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі і ўбачылі калёны зернявозаў, якія цягнуліся ў бок Крыму. Спадарожнік Planet Labs фіксаваў іх на працягу траўня.
Транспартаваньне фурамі — гэта адзін з этапаў вывазу расейскімі акупантамі ўкраінскага збожжа.
Далей яго грузяць на судны ў крымскім порце.
Караблі, якімі вывозяць збожжа
Толькі за травень з дапамогай спадарожнікавых здымкаў Planet Labs «Схемы» налічылі прыбыцьцё ў марскі порт Севастопаля 12 грузавых суднаў.
З выключанымі радарамі яны падыходзілі да прычалу найбуйнейшага збожжавага тэрмінала Крыму – «Авліта». Гэта пацьвярджаюць і здымкі зь зямлі, якія ўдалося зрабіць журналістам праекту Радыё Свабода Крым.Реалии.
Да 2016 году гэтым збожжавым тэрміналам праз ланцужок фірмаў валодаў украінскі алігарх Рынат Ахметаў. Цяпер «Авліту» фактычна кантралюе Расейская Фэдэрацыя.
Журналісты падлічылі на аснове дадзеных сэрвісу Marine Traffic і ў адпаведнасьці з аналізам экспэртаў па марскім транспарце, зыходзячы з разьліку ёмістасьці суднаў і пры іх поўнай загрузцы, што расейцы маглі вывезьці больш за 180 тысяч тон збожжа.
Куды ж?
Украінскія фэрмэры выходзяць на палеткі, рызыкуючы жыцьцём. ФОТАГАЛЕРЭЯ
1/9Зьнішчаная вайсковая машына на замінаваным полі ў Чарнігаўскай вобласьці на поўначы Ўкраіны, канец траўня.
Да пачатку вайны ўкраінскія аграрыі працавалі па строгім графіку. Цяпер фэрмэры павінны чакаць, калі будзе бясьпечна сеяць. Часта яны выходзяць на палеткі ўначы, пад покрывам цемры. Цяжкасьцяў, зь якімі сутыкаюцца фэрмэры, шмат: востры недахоп дызэльнага паліва, артылерыйскія абстрэлы, міны, згарэлыя рэшткі бранятэхнікі на палях і недахоп працоўнай сілы.
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/9Фэрмэры ў полі недалёка ад Салядару на ўсходзе Ўкраіны, 6 чэрвеня.
Да вайны Ўкраіна экспартавала штомесяц больш за 5 мільёнаў тон пшаніцы. Большая частка аб'ёмаў праходзіла праз чарнаморскія парты краіны. Расейскія вайсковыя караблі заблякавалі гэтыя парты, што зрабіла такія перавозкі немагчымымі і паставіла пад пагрозу глябальныя ланцугі паставак харчаваньня і сельскагаспадарчы сэктар Украіны.
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/9Трактар на складзе збожжавай гаспадаркі ў Чаркаскай Лазавой пад Харкавам, які згарэў у выніку нападу расейскіх войскаў, 28 траўня.
«Гэта амаль гратэскавая сытуацыя, якую мы назіраем цяпер ва Ўкраіне, калі амаль 25 мільёнаў тон збожжа могуць быць экспартаваныя, але іх немагчыма вывезьці з краіны проста з прычыны адсутнасьці інфраструктуры, блякады партоў», — сказаў Ёзэф Шмідгубэр, намесьнік дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO).
Украіна, яе суседзі і ЭЗ цяпер спрабуюць знайсьці іншыя маршруты дастаўкі ўкраінскага збожжа на рынкі, і чыгунка становіцца адным з варыянтаў, нягледзячы на шматлікія лягістычныя праблемы.
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/958-гадовы фэрмэр Аляксандар Новікаў аглядае шкоду, нанесеную ягонай фэрме ў Вільгаўцы пад Харкавам, 11 траўня.
Украіна абвінавачвае Расею, што тая, каб сьвядома нашкодзіць украінскім фэрмэрам, крадзе збожжа і прадае яго іншым краінам, нішчыць палеткі і свойскую жывёлу.
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/9На даляглядзе — дым ад артылерыйскіх абстрэлаў. Фэрмэры сеюць сланечнік на полі ў Чаркаскай Лазавой пад Харкавам у канцы траўня.
Паводле ацэнак FAO, вайна Расеі ва Ўкраіне пагражае павелічэньнем колькасьці тых, хто недаядае на плянэце – да 13,1 мільёна чалавек. Ярданія, Емэн, Ізраіль і Лібан уваходзяць у лік краін, схільных да найбольшай рызыкі, бо яны вельмі залежаць ад імпарту асноўных тавараў, значная доля якіх прыпадае на Расею і Ўкраіну.
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/9Працаўнік фэрмы выбіраецца з варонкі, якая ўтварылася пасьля выбуху снарада. Чаркаская Лазавая, канец траўня.
Досьледная служба Эўрапейскага парлямэнту паведамляе, што Расея і Ўкраіна пастаўлялі больш за палову імпарту збожжавых у Паўночную Афрыку і на Блізкі Ўсход. Краіны Ўсходняй Афрыкі ўвозілі 72% спажыванай пшаніцы з Расеі і 18 працэнтаў — з Украіны.
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/9На спадарожнікавым здымку Ліману (канец траўня) бачныя варонкі ад артылерыйскіх снарадаў на палях і разбураныя будынкі.
Паводле FAO, 50 краін сьвету ўвозяць як мінімум 30 працэнтаў спажыванай пшаніцы з Расеі і Ўкраіны. На Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы да такіх краін адносяцца Лібан, Эгіпет, Лібія, Аман, Саудаўская Арабія, Емэн, Туніс, Іран, Ярданія і Марока.
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/9Расейскі снарад у полі недалёка ад Салядару на ўсходзе Ўкраіны, 6 чэрвеня.
29 красавіка Міністэрства сельскай гаспадаркі Ўкраіны паведаміла, што амаль 30 працэнтаў сельскагаспадарчай зямлі цяпер занятыя войскамі, небясьпечныя ці непрыдатныя для апрацоўкі. Праз расейскае ўварваньне цэны на хлеб істотна вырасьлі ў шэрагу самых бедных і найбольш уразьлівых краін сьвету.
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/9Фэрмэры вывозяць снарад, які не разарваўся, з поля каля сяла Грыгараўка, Запарожжа, пачатак траўня.
Выканаўчы дырэктар Сусьветнай харчовай праграмы Дэвід Бізьлі папярэдзіў: «Калі краіна, якая зьяўляецца жытніцай сьвету, становіцца краінай з самай доўгай у сьвеце чаргой па хлеб, мы разумеем, што гэта праблема». Ён дадае, што адмова ад адкрыцьця ўкраінскага порта ў Адэсе – гэта абвяшчэньне вайны глябальнай харчовай бясьпецы, што пагражае голадам, дэстабілізацыяй і масавай міграцыяй па ўсім сьвеце.
Расея заявіла, што здыме блякаду, калі заходнія санкцыі будуць скасаваныя. Міністар замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба ахарактарызаваў гэтае патрабаваньне як спробу «шантажу».
Немагчымасьць вывезьці з Украіны мільёны тон збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю праз расейскае ўварваньне пагоршыла глябальны харчовы крызіс. Пакуль кіраўніцтва Ўкраіны шукае спосабы экспартаваць сельскагаспадарчую прадукцыю, фэрмэры сутыкаюцца зь небясьпечнымі ўмовамі праз канфлікт.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Сырыя як «аграрны хаб»
«Першая спроба была рэалізаваць у краіны Паўночнай Афрыкі. Першапачаткова была прапанова Эгіпту. Пасьля нашага звароту, дзякуй Эгіпту, ён адмовіўся. Потым — у Лібан, там таксама адмовіліся. І ў канчатковым выніку — у Сырыю. Гэта краіна, якая падтрымлівае агрэсара і зьяўляецца шэрай зонай», — гаворыць Тарас Высоцкі.
«Сёньня тэрыторыі Сырыі выкарыстоўваюцца як пэўны аграрны хаб для скрадзенага ўкраінскага збожжа. І, уласна, Расея, паводле дамоваў, якія яны маюць паміж сабой, абавязаная пастаўляць у Сырыю каля 1 мільёна тон збожжавых. Таму Расея выконвае гэта за кошт Украіны, рабуючы і вывозячы ўкраінскае», — апавядае Дзяніс Марчук.
Незаконны вываз Расеяй украінскага збожжа праз акупаваны Крым у трэція краіны пачала расьсьледаваць украінская пракуратура.