Зяленскі лічыць мінімальнай імавернасьць паўторнага ўварваньня расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі

 Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што рызыкі паўторнага ўварваньня расейскіх войскаў зь беларускай тэрыторыі мінімальныя.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што рызыкі паўторнага ўварваньня расейскіх войскаў зь беларускай тэрыторыі мінімальныя.

«Мы рыхтуемся да ўсіх рызыкаў уварваньня, але пакуль нашы аналітыкі, экспэрты, ня бачаць рэальных рызыкаў паўторнага ўварваньня зь Беларусі», — цытуе прэзыдэнта Ўкраіны ўкраінскае выданьне Zn.ua.

6 чэрвеня ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі, што ў памежных зь Беларусьсю рэгіёнах апэратыўная сытуацыя не зьмянілася, хоць уздоўж мяжы ўсё яшчэ застаюцца расейскія войскі і вайсковая тэхніка.

«Уздоўж дзяржаўнай мяжы Ўкраіны захоўваецца прысутнасьць асобных падразьдзяленьняў Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі, якія маюць на ўзбраеньні апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы „Іскандэр-М“, зэнітна-гарматныя комплексы „Панцыр-С1“, зэнітныя ракетныя сыстэмы С-400 і самалёты апэратыўна-тактычнай авіяцыі», — заявіў сьпікер Генштабу Ўкраіны Аляксандар Штупун.

У лютым і сакавіку Беларусь дазволіла Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для нападаў на Ўкраіну з поўначы; расейцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы для палётаў і беларускія пляцоўкі для ракетных абстрэлаў гарадоў Украіны.

​
XS
SM
MD
LG