У Кіеўскай вобласьці эксгумавалі ўжо больш за 1300 цел мірных жыхароў, расстраляных расейскімі вайскоўцамі

Эксгумацыя забітых расейскімі вайскоўцамі мірных жыхароў у Бучы Кіеўскай вобласьці, 8 красавіка 2022 году
Эксгумацыя забітых расейскімі вайскоўцамі мірных жыхароў у Бучы Кіеўскай вобласьці, 8 красавіка 2022 году

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведаміла, што на сёньняшні дзень эксгумаваныя больш за 1300 целаў мірных жыхароў Кіеўскай вобласьці.

Целы расстраляных і закатаваных расейцамі ўкраінцаў знаходзяць да гэтага часу. Пасьля правядзеньня сьледчых дзеяньняў на месцы пахаваньняў іх накіравалі ў морг для правядзеньня судова-мэдыцынскіх экспэртызаў.

У ведамстве адзначылі, што асобы больш як двух сотні загінулых не ўстаноўлены.

Кіеўская вобласьці была вызвалена ад расейскіх войскаў 2 красавіка. Пасьля гэтага ў вызваленых гарадах і вёсках былі зафіксаваны масавыя выпадкі забойстваў мірных жыхароў. Людзей знаходзілі сярод вуліц, у брацкіх магілах, склепах і студнях.

Украіна і некаторыя прадстаўнікі Захаду патрабуюць прыцягнуць Расею да адказнасьці за ваенныя злачынствы ў Кіеўскай вобласьці. Крэмль «катэгарычна абвяргае любыя абвінавачваньні ў забойствах цывільных», нават нягледзячы на тое, што факты забойстваў мірных жыхароў у пэрыяд расейскай акупацыі былі пацьверджаны спадарожнікавымі здымкамі.

​
XS
SM
MD
LG