Эўразьвяз увёў санкцыі супраць «Беларуськалію», БКК, Белтэлерадыёкампаніі, прапагандыстаў Азаронка, Гладкай і іншых

Сёьння апублікаваныя і ўступаюць у дзеяньне рашэньні Эўрарады, якія тычацца пашырэньня санкцый супраць Расеі і Беларусі.

Санкцыі апублікаваныя на афіцыйным сайце Эўрапейскай рады.

Як паведамлялася раней, Белінвестбанк будзе адключаны ад SWIFT. Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненьні да 12 фізычных і васьмі юрыдычных асоб.

У санкцыйны сьпіс уключаныя: кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка, сыны Аляксея Алексіна Дзьмітрый і Віталь, Багалюб Карыч, пракурор Дзяніс Мікушаў, судзьдзя Мікалай Доля, былы кіраўнік ГУБАЗіКу Андрэй Паршын, генэральны дырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты, а таксама прапагандысты Ігар Тур, Андрэй Сыч, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Таксама ўводзяцца санкцыі супраць Беларуськалію, Беларускай калійнай кампаніі, «Інтэр-Табака», «Нафтана», Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», Белмытсэрвісу, Белкамунмаша і Белтэлерадыёкампаніі.

​
XS
SM
MD
LG