Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Малейчука асудзілі на 22 гады калёніі. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на леташні Дзень Волі


Вячаслаў Маляйчук, скрын зь відэа апэратыўнай здымкі
Вячаслаў Маляйчук, скрын зь відэа апэратыўнай здымкі

У Менскім абласным судзе агучылі прысуд 37-гадоваму ўраджэнцу Піншчыны Вячаславу Малейчуку па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Менску».

Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289, ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 289 (падрыхтоўка і замах на акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да прадметаў, дзеяньне якіх заснаванае на выкарыстаньні гаручых рэчываў).

Судовая калегія пад старшыняваньнем судзьдзі Ўладзімера Арэшкі прызначыла яму пакараньне ў выглядзе 22 гадоў калёніі строгага рэжыму.

Крымінальную справу супраць Малейчука завяла Генпракуратура Беларусі, расьсьледавала яе сьледчае ўпраўленьне КДБ.

«Устаноўлена, што да супрацьпраўнай дзейнасьці названай незарэгістраванай арганізацыі датычныя Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, а таксама 15 грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой. У якасьці абвінавачаных у крымінальнай справе паводле ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 289 УК Беларусі прыцягнутыя 18 асобаў. Фігуранты абвешчаныя ў міжнародны вышук», — заяўляў КДБ 2 красавіка 2021 году.

26 сакавіка 2021 году МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з ByPol.

Адразу ж пасьля затрыманьня Маляйчук расказаў на камэру пра тое, што мэтай «тэракту» было «выказваньне грамадзянскай пазыцыі». Яго сваякі зьвярнулі ўвагу на нехарактэрныя для яго сухія пратакольныя словы і выразы: «учыніць выбух», «выраб», «транспартны сродак», «прыпынак».

А калі апэратыўнік пытае яго пра мэту, Маляйчук няўпэўнена адказвае: «Ну, пэўна, дэстабілізацыя...» На сьледчым экспэрымэнце Маляйчук ізноў жа часта адказвае казённымі фармулёўкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG