Брытанская выведка: у Расеі адхілілі высокапастаўленых вайскоўцаў за няўдачы на фронце

Зьнішчаная расейская вайсковая тэхніка. Кіеўская вобласьць, 16 траўня 2022
Зьнішчаная расейская вайсковая тэхніка. Кіеўская вобласьць, 16 траўня 2022

Некалькі высокапастаўленых расейскіх афіцэраў звольнілі або адхілілі ад камандаваньня за няўдачы на фронце, паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

Па дадзеных ведамства, генэрал-лейтэнант Сяргей Кісель адхілены за правал ўзяцьця Харкава. Віцэ-адмірал Ігар Осіпаў адхілены за гібель крэйсэра «Москва». Начальнік Генэральнага штабу Валерый Герасімаў застаецца на сваёй пасадзе, але ці мае ён далей давер Пуціна, невядома.

Як паведамляе брытанскае Міністэрства абароны, у Расейскіх узброеных сілах і службах бясьпекі цяпер шырока распаўсюджана «культура замоўчваньня і пошуку ахвярных казлоў».

«Многія чыноўнікі, якія маюць дачыненьне да ўварваньня ва Ўкраіну, будуць усё больш адцягвацца на спробы пазьбегнуць асабістай адказнасьці за апэратыўныя няўдачы. Гэта створыць дадатковую нагрузку на расейскую цэнтралізаваную мадэль камандаваньня і кантролю, паколькі афіцэры ўсё часьцей імкнуцца перакладаць ключавыя рашэньні на кіраўніцтва», — гаворыцца ў паведамленьні.

​
XS
SM
MD
LG