У Жытоміры ў школах дзеці больш ня будуць вывучаць расейскую мову

Памятны знак году заснаваньня Жытоміра
Памятны знак году заснаваньня Жытоміра

Мэр Жытоміра Сяргей Сухамлін заявіў, што расейская мова ў адукацыйных установах горада ня будзе вывучацца нават факультатыўна.

Паводле мэра Жытоміра Сяргея Сухамліна, пры неабходнасьці разуменьня тэрміналёгіі магчымы індывідуальныя або групавыя кансультацыі ў навучальных установах.

Адначасова Жытомірская гарадзкая рада паведаміла, што з 1 чэрвеня будуць арганізаваныя дзіцячыя летнікі для школьнікаў, якія пераехалі ў Жытомір з усходніх рэгіёнаў Украіны, каб палепшыць свае веды ўкраінскай мовы.


З пачатку паўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіне пачаўся працэс дэрусіфікацыі і дэсаветызацыі — па ўсёй краіне актыўна зносяць помнікі расейскім палітычным і культурны дзеячам, а таксама савецкія ваенныя помнікі, адмаўляюцца ад выкарыстаньня расейскай мовы ў жыцьці, а таксама пераймяноўваюць вуліцы і ўстановы.

​
XS
SM
MD
LG