Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі аб падрыхтоўцы абмену расейскіх палонных на цяжкапараненых украінцаў з «Азоўсталі»


Завод «Азоўсталь» пад расейскімі абстрэламі. Марыюпаль, 15 траўня 2022
Завод «Азоўсталь» пад расейскімі абстрэламі. Марыюпаль, 15 траўня 2022

Віцэ-прэм’ер-міністар Ўкраіны Ірына Верашчук заявіла аб падрыхтоўцы наступнага этапу вызваленьня эвакуаваных з тэрыторыі заводу «Азоўсталь» цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў.

«У інтарэсах захаваньня жыцьця ўчора эвакуавалі 52 цяжкапараненых нашых вайскоўцаў. Пасьля стабілізацыі іхнага стану мы іх абмяняем на расейскіх палонных. Працуем над далейшымі этапамі гуманітарнай апэрацыі», — паведаміла Ірына Верашчук на сваёй старонцы ў Facebook.

Позна ўвечары 16 траўня, калі ўжо вывезьлі з тэрыторыі заводу «Азоўсталь» цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў, прадстаўнікі полку «Азоў» паведамілі, што «абаронцы Марыюпалю выканалі загад, нягледзячы на ўсе цяжкасьці».

«82 дні адцягвалі на сябе сілы праціўніка, якія мелі перавагу, і далі магчымасьць украінскай арміі перагрупавацца, падрыхтаваць больш асабістага складу і атрымаць вялікую колькасьць узбраеньняў ад краін-партнэрак. Ніякая зброя ня будзе працаваць без прафэсійна падрыхтаваных вайскоўцаў, што робіць іх найбольш каштоўным элемэнтам арміі. Дзеля захаваньня жыцьцяў увесь Марыюпальскі гарнізон выконвае зацьверджанае рашэньне вышэйшага вайсковага камандаваньня і спадзяецца на падтрымку ўкраінскага народу», — напісалі прадстаўнікі полку «Азоў» у сваім тэлеграм-канале.

Дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк заклікаў грамадзкасьць і палітыкаў цяпер паменш абмяркоўваць перамовы і ўмовы абмену цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў.

«Што датычыць вызваленьня хлопцаў і абмену, давайце будзем аб гэтым гаварыць вельмі акуратна, каб не зламаць гэты крохкі перамоўны працэс», – заклікаў Міхайла Падаляк.

Як адрэагавалі ў Расеі на вываз параненых украінскіх салдат з «Азоўсталі»

Адразу пасьля зьяўленьня інфармацыі аб вывазе ўкраінскіх параненых з «Азоўсталі» дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Анатоль Васерман прапанаваў ухваліць на заканадаўчым узроўні рашэньне аб забароне абмену.
У адказ на гэтую ініцыятыву старшыня Дзярждумы Расеі Вячаслаў Валодзін даручыў парлямэнцкаму камітэту абароны падрыхтаваць адпаведнае пратакольнае даручэньне.

«Нацысцкія злачынцы не павінны падлягаць абмену. Гэта ваенныя злачынцы, і мы павінны рабіць усё для таго, каб яна паўсталі перад судом», – заявіў Вячаслаў Валодзін.

У Расеі батальён «Азоў» забаронены як экстрэмісцкая арганізацыя.
Полк «Азоў» уваходзіць у склад Узброеных сіл Украіны і не зьяўляецца прыватнай ваеннай кампаніяй ці ваенізаванай грамадзкай арганізацыяй.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG