Ва Ўкраіне заявілі, што плян Расеі атачыць украінскія войскі на Данбасе праваліўся

Зьнішчаныя расейскія пантонныя масты і бранятэхніка на рацэ Северскі Данец, 12 траўня 2022
Зьнішчаныя расейскія пантонныя масты і бранятэхніка на рацэ Северскі Данец, 12 траўня 2022

Крытычнай застаецца сытуацыя ў Марыюпалі на заводзе «Азоўсталь», які бароняць украінскія байцы ў поўным варожым атачэньні.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка зазначыў, што цяпер Расея пасьля правалу пляну ўзяць у вялікую аблогу ўкраінскую групоўку Ўзброеных сіл на Данбасе сканцэнтруе баявыя дзеяньні каля Севераданецку, які быў вызвалены ў 2014 годзе і дзе знаходзіліся абласныя ўлады Луганскай вобласьці пасьля захопу Луганску прарасейскімі незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі.

«Сёньня і ў бліжэйшыя дні галоўны пункт — гэта Севераданецк, і ўсе ключавыя баявыя дзеяньні Расейская Фэдэрацыя канцэнтруе там. Яны будуць спрабаваць рабіць так званую малую аблогу, бо вялікая аблога, якую яны хацелі зрабіць для ўсёй нашай групоўкі на Данбасе, стала ўжо нерэалістычнай, асабліва пасьля нашага контранаступленьня на поўначы і паўночным усходзе Харкаўскай вобласьці. Цяпер яны сканцэнтруюцца на Севераданецку», — сказаў Вадзім Дзенісенка 16 траўня на брыфінгу ў Кіеве.

Аднак ён перакананы, што і ў Севераданецку «яны таксама захлынуцца».

Вадзім Дзенісенка таксама паведаміў, што пакуль няма ніякіх зьменаў у сытуацыі на заводзе «Азоўсталь» у Марыюпалі.

«На жаль, адзіная іхная задача — гэта захапіць „Азоўсталь“, тут няма ніякіх іншых мадальнасьцяў, і пакуль, нягледзячы на ўсе высілкі ці нават звышвысілкі, можна сказаць, і прэзыдэнта, і ўсёй нашай дыпляматыі, і сваякоў тых, хто цяпер знаходзіцца на „Азоўсталі“, на жаль, гэта пакуль што асабістае рашэньне Пуціна нічога не зьмяняць», — дадаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка.

​
XS
SM
MD
LG