Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя дамовілася з ЗША аб пастаўках газу па цэнах, ніжэйшых за расейскія


Кірыл Петкаў і Камала Гарыс
Кірыл Петкаў і Камала Гарыс

Прэм’ер-міністар Баўгарыі Кірыл Петкаў 11 траўня правёў перамовы зь віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс у Вашынгтоне. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры на фоне вайны Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба баўгарскага ўраду.

Прэмʼер Баўгарыі адзначыў, што на фоне вайны РФ супраць Украіны неабходныя «паскораныя і рэальныя крокі» ў энэргетычнай сфэры, і партнэрства з ЗША «зьяўляецца важнай часткай дасягненьня газавай незалежнасьці Баўгарыі разам з салідарнасьцю з ЭЗ».

«Таксама было дамоўлена ажыцьцявіць рэальныя пастаўкі звадкаванага газу ў Баўгарыю па цэнах, ніжэйшых за „Газпром“, якія пачнуцца ў чэрвені (2022. — РС)», — гаворыцца ў паведамленьні.

Кірыл Петкаў таксама сустрэўся зь дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам і абмеркаваў магчымае партнэрства па энэргетычнай дывэрсыфікацыі Баўгарыі і рэгіёну, мадэрнізацыю ўзброеных сіл Баўгарыі, а таксама стабільнасьць і разьвіцьцё Заходніх Балкан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG