Якія юрыдычныя і фізычныя асобы Беларусі трапяць у шосты пакет санкцый. Інсайд ад карэспандэнта Свабоды ў Брусэлі

Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк даведаўся, якія дадаткі да санкцый супраць Беларусі прапануецца прыняць у рамках шостага пакету санкцый.

Прапанаваны праект рашэньня Эўрапейскай Рады, гаворыцца ў дакумэнце, «пашырае сьпіс арганізацый, на якія распаўсюджваюцца абмежаваньні адносна дазволаў на продаж, пастаўку, перадачу або экспарт тавараў і тэхналёгій двайнога прызначэньня, а таксама тавараў і тэхналёгій, якія могуць садзейнічаць вайсковаму і ваеннаму патэнцыялу Беларусі».

Рада ЭЗ таксама «пашырае сьпіс беларускіх крэдытных арганізацый і іх беларускіх даччыных кампаній, у адносінах да якіх прымяняюцца абмежавальныя меры адносна прадстаўленьня спэцыялізаваных паслуг па абмене фінансавымі паведамленьнямі».

Некаторыя са згаданых арганізацый фігуравалі ў ранейшых пакетах санкцый. У праекце гаворыцца, што санкцыі адносна іх удакладненыя. У сьпісе ніжэй яны пазначаныя больш тлустым шрыфтам.

Паводле праекту пастановы, гэта:

  • Міністэрства абароны Беларусі;
  • АТ «140-ы рамонтны завод»;
  • АТ «558-ы Авіярамонтны завод»;
  • 2566 АТ «Завод рамонту радыёэлектроннага ўзбраеньня»;
  • «Агат — Сыстэмы кіраваньня» — кіроўная кампанія АТ «Холдынг геаінфармацыйных сыстэм кіраваньня»;
  • Электрамэханічны завод «Агат»;
  • ААТ «Агат-Сыстэм»;
  • ТАА «АТЭ — Інжынірынг»;
  • «БелОМА Холдынг»;
  • ГВТУП «Белспэцзьнештэхніка»;
  • ЗАТ «Белтэхэкспарт»;
  • БСВТ «Новыя тэхналёгіі»;
  • Упраўленьне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму;
  • Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь;
  • Група КДБ «Альфа»;
  • ААТ «Кідма Тэх»;
  • «Мінатор-Сэрвіс»;
  • Менскі завод колавых цягачоў;
  • ТАА «Абаронныя ініцыятывы»;
  • ААТ КБ «Радар», кіроўная кампанія;
  • ААТ «Пэленг»;
  • Дзяржаўнае ўпраўленьне вайсковай прамысловасьці Рэспублікі Беларусь;
  • Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь;
  • АТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт»;
  • ААТ «Валатаўта».

Сярод фінансавых установаў Рэспублікі Беларусь ў праекце шостага пакету санкцый названыя:

  • Белаграпрамбанк
  • Банк Дабрабыт
  • Банк развіцця Рэспублікі Беларусь
  • Белінвестбанк (Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі)".

Тры першыя банкі фігуравалі ў ранейшых пакетах санкцый ЭЗ.

Прапановы былі разасланыя краінам-сябрам позна ўвечары 3 траўня і прадстаўленыя сёньня, 4 траўня кіраўніком Эўракамісіі Ўрзуляй фон дэр Ляен у Эўрапарлямэнце.

Нафтавае эмбарга зьяўляецца ключавым кампанэнтам шостага пакету санкцый супраць Расеі і Беларусі. Для прыняцьця неабходна аднагалоснае рашэньне 27 краін ЭЗ.

​
XS
SM
MD
LG