«Ёсьць запрашэньні, ад якіх не адмаўляюцца». Сьпікеры сэнатаў Чэхіі і Польшчы прыехалі ў Кіеў

Сьпікер Сэнату Чэхіі Мілаш Выстрчыл
Сьпікер Сэнату Чэхіі Мілаш Выстрчыл

У апошнія тыдні сталіцу Ўкраіны ўжо наведалі старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, прэмʼер-міністар Славакіі Эдуард Гегер, а таксама прэзыдэнты Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы.

Сьпікер Сэнату Чэхіі Мілаш Выстрчыл едзе ва Ўкраіну на запрашэньне старшыні Вярхоўнай Рады, паведамляе «Эўрапейская праўда».

Выстрчыла суправаджаюць віцэ-прэзідэнт Сэнату Іржы Ружычка, кіраўнік Міжнароднага камітэту Павал Фішэр і польскія сэнатары на чале са сьпікерам Сэнату Польшчы Томашам Гродзкім.

Сёньня раніцай Выстрчыл апублікаваў у твітэр сумеснае фота сэнатараў у цягніку і падпісаў яго: «Ёсьць запрашэньні, ад якіх не адмаўляюцца».

Украіну за час вайны ўжо наведалі:

  • старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен;
  • вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль;
  • прэмʼер-міністар Славаччыны Эдуард Гегер;
  • кіраўніца ўраду Літвы Інгрыда Шыманіце;
  • прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан;
  • канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр;
  • дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі;
  • прэмʼер-міністры Чэхіі (Пэтар Фіяла), Польшчы (Матэвуш Маравецкі) і Славеніі (Янэз Янша);
  • прэзыдэнты Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы.
​
XS
SM
MD
LG