Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар МАГАТЭ прыехаў ва Ўкраіну з-за пагрозаў бясьпецы ядзерным аб’ектам, якія выклікала агрэсія Расеі


Рафаэль Марыяна Гросі падчас прэс-канферэнцыі аб сытуацыі на захопленай расейскімі войскамі Запароскай АЭС, 4 сакавіка 2022
Рафаэль Марыяна Гросі падчас прэс-канферэнцыі аб сытуацыі на захопленай расейскімі войскамі Запароскай АЭС, 4 сакавіка 2022

Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі, што «дзеяньні баевікоў Расеі на ядзерных аб’ектах Украіны пагражаюць экалягічнай трагедыяй усёй Эўропы. Пэрсанал станцыі працуе пад рулямі захопнікаў».

Дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы пры ААН (МАГАТЭ) Рафаэль Мар’яна Гросі прыехаў ва Ўкраіну, паведаміла прэс-служба агенцтва 29 сакавіка.

Гросі прыехаў, паводле афіцыйных паведамленьняў, для перамоваў з украінскімі чыноўнікамі адносна заплянаванай тэхнічнай дапамогі МАГАТЭ, каб гарантаваць бясьпеку ядзерных магутнасьцяў краіны і прадухіліць рызыку няшчаснага выпадку, які можа паставіць пад пагрозу людзей і навакольнае асяродзьдзе.

«Мэта візыту генэральнага дырэктара — забясьпечыць неадкладную падтрымку бясьпекі і надзейнасьці ядзерных магутнасьцяў Украіны. Гэта прадугледжвае камандзіроўку экспэртаў МАГАТЭ ў прыярытэтныя абʼекты і накіраваньне крытычна важнай дапамогі, у тым ліку абсталяваньня для маніторынгу і рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі», — заяўляе агенцтва.

Паводле ацэнкі дырэктара, баявыя дзеяньні ва Ўкраіне паставілі мясцовыя атамныя электрастанцыі і іншыя абʼекты з радыеактыўнымі матэрыяламі пад «беспрэцэдэнтную пагрозу». Ён заявіў, што аб дапамозе МАГАТЭ папрасіла Ўкраіна.

«Прысутнасьць МАГАТЭ, дзе гэта неабходна для гарантаваньня бясьпекі і стабільнасьці, мае першачарговае значэньне. Мы гатовы аказаць неабходную падтрымку зараз», — заявіў Гросі.

Украінскі рэгулятар «Энергаатам» і Міністэрства энэргетыкі не камэнтавалі паведамленьне аб прыезьдзе Гросі.

Падчас шырокамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну расейская армія ўзяла пад кантроль два атамныя абʼекты — Чарнобыльскую і Запароскую атамныя электрастанцыі.

З-за дзеяньняў Расеі на ЧАЭС і ЗАЭС у МАГАТЭ стварылі кругласутачны крызісны цэнтар для маніторынгу сытуацыі на АЭС Украіны, а Офіс генпракурора адкрыў шэраг вытворчасьцей па артыкуле «Экацыд».

Ва ўрадзе Ўкраіны паведамілі, што расейскія вайскоўцы разрабавалі і зьнішчылі новую Цэнтральную аналітычную лябараторыю ў Чарнобылі коштам каля шасьці мільёнаў эўра.

Кіраўніцтва ЧАЭС упершыню пасьля захопу станцыі расейскімі войскамі змагло правесьці частковую ратацыю пэрсаналу, які бесьперапынна працаваў з 24 лютага.

У прыватнасьці, са станцыі ўдалося вывезьці 64 асобы: 50 супрацоўнікаў станцыі, 9 супрацоўнікаў Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны (8 жанчын і 1 хворага на рак мужчыну), аднаго супрацоўніка Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый Украіны і сталкераў, якія папрасілася на станцыю, ратуючыся ад абстрэлаў.

Чарнобыльская АЭС была захопленая расейскімі войскамі 24 лютага; 6 лютага расейскія захопнікі ўзялі пад кантроль Запароскую АЭС.

Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі, што «дзеяньні баевікоў Расеі на ядзерных аб’ектах Украіны пагражаюць экалягічнай трагедыяй усёй Эўропы».

Цяпер на Запароскай АЭС 50 адзінак вайсковай тэхнікі і каля 500 салдатаў РФ: «Пэрсанал станцыі працуе пад рулямі захопнікаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG