ByPol заявіў аб праведзеных дывэрсіях на беларускай чыгунцы, каб сарваць перасоўваньне расейскіх войскаў у Беларусі

Беларуская чыгунка. Ілюстратыўнае фота
Беларуская чыгунка. Ілюстратыўнае фота

Абхяднаньне былых беларускіх сілавікоў паедаміла, што акцыі скіраваныя на блякіроўку руху на чыгуначных шляхах.

«Зьнішчаны шляхам падпалу дзьве шафы ўпраўленьня СЦБ (прылада сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякіроўкі) на ўчастках абслугоўваньня Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленьняў БЧ, чым была парушана работа сьвятлафораў і стрэлачных пераводаў і заблякіраваны рух на гэтых участках чыгункі. Таксама на ўчастку абслугоўваньня Магілёўскага аддзяленьня БЧ праведзена заварочваньне рэйкавых ланцугоў», — паведамляе ByPol.

Паводле ByPol, у выніку гэтых і папярэдніх акцый расейскія эшэлоны не перасоўваюцца па беларускай чыгунцы ўначы.

«У выніку гэтых і папярэдніх пасьпяхова праведзеных акцый — РосЖД забараніла рух сваіх рухомых саставаў, у тым ліку ваенных эшалёнаў, па тэрыторыі Беларусі ў начны час.

А беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад кіраваньня лякаматывамі і выезду на перагоны», — піша ByPol.

​
XS
SM
MD
LG