Эўразьвяз дамовіўся замарозіць рахункі Пуціна і Лаўрова

Сяргей Лаўроў і Ўладзімір Пуцін
Сяргей Лаўроў і Ўладзімір Пуцін

Эўразьвяз працягвае пашырэньне санкцыяў супраць найвышэйшага кіраўніцтва Расеі.

Краіны Эўразьвязу ўзгаднілі замарожваньне пэрсанальных банкаўскіх рахункаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова. Афіцыйнае рашэньне мае быць прынята пазьней сёньня. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі крыніцы ў Брусэлі.

Раней кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што санкцыі закрануць 70% банкаўскага сэктару Расеі і асноўныя дзяржаўныя кампаніі, у тым ліку вайсковую прамысловасьць.

ЭЗ таксама плянуе ўвесьці забарону на экспарт расейскай нафты, забараніць продаж самалётаў і авіяцыйнага абсталяваньня расейскім авіякампаніям. Пакет санкцыяў прадугледжвае таксама абмежаваньне продажу ў Расею паўправаднікоў і праграмнага забесьпячэньня.

​
XS
SM
MD
LG