Апублікавалі перамовы расейскіх вайскоўцаў з украінскімі памежнікамі, якія адмовіліся здавацца. АЎДЫЁ

Востраў Зьмяіны
Востраў Зьмяіны

13 украінскіх памежнікаў загінулі, абараняючы востраў Зьмяіны ад расейскіх войскаў. Перад сьмерцю яны адмовіліся здацца расейцам у палон.

Зьявіўся запіс перамоваў расейскіх вайскоўцаў з украінскімі памежнікамі на востраве Зьмяіны ў Чорным моры. Як паведаміў пасьля дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, 13 украінскіх памежнікаў загінулі.

Перад гібельлю ўкраінцы зьвярнуліся да расейцаў на іх мове і адкінулі прапанову захопнікаў скласьці зброю.

​
XS
SM
MD
LG