Reuters апублікавала фота і відэа руху расейскай вайсковай тэхнікі з пазнакай «Z» з Крыму на мацерыковую Ўкраіну

Расейскія вайсковыя грузавікі рушаць з боку Крыму на мацерыковую Ўкраіну
Расейскія вайсковыя грузавікі рушаць з боку Крыму на мацерыковую Ўкраіну

На поўначы Крыму, у Армянску і Краснаперакопску, заўважылі шмат расейскай вайсковай тэхнікі з пазнакай «Z», якую Расея перакідвае на мацерыковую частку Ўкраіны. Відэа і фота руху тэхнікі публікуе агенцтва Reuters.

Расейскія вайсковыя грузавікі рушаць з боку Крыму ў бок мацерыковай Ўкраіны
Расейскія вайсковыя грузавікі рушаць з боку Крыму ў бок мацерыковай Ўкраіны

Паводле Reuters, першая расейская вайсковая калёна зь літарамі «Z» рухалася ў бок мацерыковай Украіны.

Другую калёну вайсковай тэхнікі з такімі ж апазнавальнымі знакамі прыпаркавалі пад Краснаперакопскам прыкладна за 40 кілямэтраў ад адміністрацыйнай мяжы паміж Крымам і мацерыковай Украінай.

Армянск
Армянск
Армянск
Армянск
Расейскі ваенны грузавік каля Армянску
Расейскі ваенны грузавік каля Армянску

Раней Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны апублікавала відэа руху расейскай вайсковай тэхнікі з Крыму на мацерыковую частку Ўкраіны.

Адзін украінскі памежнік загінуў у выніку абстрэлу Расеі з анэксаванага Крыму.

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла, што дзяржаўную мяжу Ўкраіны атакавалі расейскія войскі з боку Расеі, Беларусі і анэксаванага Крыму.

А 5-й раніцы 24 лютага прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аб’явіў пра пачатак правядзеньня спэцапэрацыі на Данбасе пасьля просьбы груповак «ДНР» і «ЛНР».

​
XS
SM
MD
LG