Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна Расеі супраць Украіны. МАПА

абноўлена

Мапа паведамленьняў пра выбухі на тэрыторыі Ўкраіны 24 лютага
Мапа паведамленьняў пра выбухі на тэрыторыі Ўкраіны 24 лютага

Публікуем лякалізаваную мапу баявых дзеяньняў расейскіх агрэсараў супраць Украіны.

А 5-ай гадзіне раніцы 24 лютага кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР».

Расейскія снарады ўпалі на Краматорск, Харкаў, Кіеў, Івана-Франкоўск і іншыя ўкраінскія гарады, а таксама на вайсковыя базы і штабы.

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны прадставіла сьпіс лякальных выбухаў у рэгіёнах і дадзеныя аб пацярпелых:

  • Луцк — інфармацыя пра выбухі
  • Адэса — выбух лякатара каля аэрапорту
  • Запарожжа — выбух каля аэрапорту
  • Вёска Мікалаеўка Чарнігаўскай вобласьці — паведамляецца аб руху тэхнікі з Расеі
  • Вёска Бацяцічы Львоўскай вобласьці — выбухі
  • Міргарад Палтаўскай вобласьці — выбух дзьвюх ракет
  • Каланчак Херсонскай вобласьці — абстрэлы памежнікаў
  • Знамянка Кіраваградскай вобласьці — абстрэл вайсковай часткі
  • Броды Львоўскай вобласьці — тры выбухі на двух агрэгатах
  • Аэрапорт УДСНС Чарнігаўскай вобласьці — наезд на лякатар (ёсьць пацярпелыя);
  • Генічэск Херсонскай вобласьці — расейская ваенная тэхніка рухаецца ў бок Мелітопаля;
  • Бахонікі Вінніцкай вобласьці — абстрэлы в/ч;
  • Старакастанцінаў Хмяльніцкай вобласьці — абстрэл ваеннага аэрапорта;
  • Падольск Адэскай вобласьці — з Прыднястроўя прыляцелі 2 самалёты, абстрэл ВПС;
  • Азёрнае Жытомірскай вобласьці — ракетны абстрэл, зьнішчаны адзін самалёт;
  • Тульчын і Цяплік Вінніцкай вобласьці — выбухі ў вайсковай часьці;
  • Івана-Франкоўская вобласьць — абстрэлы в/ч;
  • Марыупаль Данецкай вобласьці — параненае дзіця і трое мірных жыхароў;
  • Харкаў — абстрэл (зэнітная частка);
  • Запарожжа — на ўскраіне абстрэлу в/ч:
  • Кіеўская вобласьць (Васількаўскі, Барыспальскі, Броварскі, Паліскі раёны) інфармацыя пра выбухі
  • Вёска Новы Калінаў Львоўскай вобласьці — абстрэл гаруча-змазачнай базы;
  • Роўне, Кіеўская вобласьць — абстрэлы в/ч;
  • Чонгар і Каланчак Херсонскай вобласьці — абстрэлы в/ч.

Нямецкі журналіст Юліян Рэпке апублікаваў сваю мапу расейскай агрэсіі супраць Украіны, якая, зь ягоных словаў, грунтуецца на геалякацыі баёў і перамяшчэньня войскаў, а таксама на справаздачах украінскай арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG