Вядома, што два чалавекі загінулі, адзін паранены.
Адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін паранены ў Браварах Кіеўскай вобласьці.
«Вайсковы гарадок N 161. Падчас авіяўдару згарэла памяшканьне і чатырохпавярховы будынак часткова пашкоджаны. Вайскоўцы праводзяць эвакуацыю. Працуюць ратавальнікі і „хуткая“. Паводле папярэдняй інфармацыі ёсьць адзін загінулы, адзін паранены і яшчэ 5 пацярпелых».
МУС Укріаны паведаміла, што ў выніку абстрэлу з ракетных сыстэм у раёне пункту Прэабражэнка Херсонскай вобласьці адзін памежнік загінуў.
Таксама Герашчанка пералічыў усё, што вядома пра абстрэлы на гэты момант.