Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі застаюцца ў Беларусі, праграма KindMind выйшла па-беларуску. Найважнейшае за 20 лютага


Расейскія войскі ў Беларусі
Расейскія войскі ў Беларусі

Найважнейшае за 20 лютага.

Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што расейскія войскаў застаюцца на беларускай зямлі на няпэўны час.

Офіса Сьвятланы Ціханоўскай прыняў тэрміновую заяву аб наступствах любых дзеяньняў супраць сувэрэнітэту Беларусі.

Прэзыдэнты Францыі і Расеі выказалі розныя пазыцыі па пытаньні аб тым, хто нясе адказнасьць за напружанасьць на ўсходзе Ўкраіны.

Актор Аляксандар Ждановіч, больш вядомы як Маляваныч з дзіцячай праграмы «Калыханка», пакінуў Беларусь.

Падчас штогадовага маршу на Падляшшы зноў адбыліся сутычкі з паліцыяй. Шэраг людзей пратэстуе супраць ушанаваньня польскімі нацыяналістамі «Бурага», які забіваў мірных беларусаў.

Беларусы для беларусаў: праграма для рэлаксацыі і сну KindMind цяпер даступная на беларускай мове, для беларусаў абсалютна бясплатна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG