Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы актор Аляксандар Ждановіч — Маляваныч — выехаў зь Беларусі


Аляксандар Ждановіч, папулярны сярод розных пакаленьняў беларусаў Маляваныч
Аляксандар Ждановіч, папулярны сярод розных пакаленьняў беларусаў Маляваныч

У эміграцыю вядомага беларускага актора прымусіў адправіцца ціск сілавікоў, якія даўно перасьледавалі яго за грамадзянскую пазыцыю.

Актор Аляксандар Ждановіч, найбольш вядомы як Маляваныч з дзіцячай праграмы «Калыханка», зьехаў зь Беларусі. Цяпер Ждановіч знаходзіцца ў бясьпецы, піша BY_culture.

У апошнія тыдні на яго ціснулі, акторам цікавіліся спэцслужбы, выклікалі на допыт у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў.

Да таго актора звольнілі з тэатру імя Горкага і асудзілі на 9 сутак за ўдзел у адным з пратэставых маршаў. Увосень 2020 Аляксандар неаднаразова заяўляў, што выбары прэзыдэнта ў Беларусі сфальсыфікавалі, ён актыўна пісаў пра гэта ў сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG