Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграма для рэлаксацыі і сну KindMind цяпер даступная на беларускай мове, для беларусаў — бясплатна


Беларусы для беларусаў: мабільная праграма для рэлаксацыі і сну KindMind цяпер даступная на беларускай мове, для беларусаў абсалютна бясплатна.

Пра гэта інфармуе afisha.me

21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтага дня каманда распрацоўнікаў iOS-праграмы для рэлаксацыі і сну KindMind падрыхтавала сюрпрыз — аплікацыя стала даступнай на беларускай мове і для беларусаў будзе бясплатнай.

«Наша каманда сама хацела б карыстацца прадуктамі на роднай мове, але іх вельмі мала. У катэгорыі Health & Fitness у топ-100 толькі адна праграма падтрымлівае беларускую мову (праверылі на сёньняшні дзень). Калі хочаш нешта зьмяніць — пачні зь сябе, што мы і зрабілі», — кажуць распрацоўнікі.

У беларускай мове, піша afisha.me, шмат слоў, якія літаральна ахінаюць клопатам і любоўю, так што тэксты аплікацыі самі па сабе напаўняюць спакоем і гармоніяй: «Нябесная калыханка», «Камячкі спакою», «Вандроўка на бурбалцы», «Мармытаньне ля каміна», «Дом летуценьняў».

Распрацоўнікі не шукаюць камэрцыйнай выгады ад перакладу на беларускую мову:

«Практыкі KindMind — добрая нагода запаволіцца ў патоку клопатаў і адчуць сілу і прыгажосьць нашай роднай мовы».

Карыстальнікі зь Беларусі атрымаюць доступ бясплатна. Для гэтага неабходна спампаваць праграму і ўвесьці промакод BELARUS (Профіль -> Упраўленне доступам -> Ужыць промакод).

Аплікацыю можна спампаваць у App Store па спасылцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG