Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі Хершэ; Лукашэнка сустрэўся з Пуціным, а Ціханоўская з Блінкенам, «ДНР» і «ЛНР» вязуць людзей ў Расею. Найважнейшае за 18 лютага


Палітзьняволеная грамадзянка Швайцарыі, беларуска Натальля Хершэ выйшла на волю. 18 лютага 2022
Палітзьняволеная грамадзянка Швайцарыі, беларуска Натальля Хершэ выйшла на волю. 18 лютага 2022

Падзеі 18 лютага.

Палітзьняволеную грамадзянку Швайцарыі Натальлю Хершэ вызвалілі

Амэрыканскае выданьне Foreign Policy паведаміла, што Расея падрыхтавала сьпісы людзей, якія маюць быць арыштаваныя ці забітыя ў выпадку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін 18 лютага правялі перамовы ў Крамлі

Сьвятлана Ціханоўская 17 лютага прыбыла ў Мюнхэн, дзе выступіць на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы

Так званыя кіраўнікі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» 18 лютага заклікалі жыхароў як найхутчэй эвакуавацца ў Расею, матывуючы гэта «ўзрастаньнем пагрозы нападу з боку Украіны»

Высьветлілася, што данбаскія сэпаратысты запісалі звароты аб эвакуацыі насельніцтва ў Расею за два дні да яе пачатку

Палітвязьня Ўладзімера Мацкевіча пасьля таго, як ён спыніў галадаваньне, наведаў ягоны адвакат

Анархіст Мікіта Емяльянаў працягвае «сухую галадоўку» ад 3 лютага

Рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю пройдзе ва ўмовах узмоцненага рэжыму з боку міліцыі і выратавальнікаў

Амбасада ЗША ў Менску абвясьціла, што спыніла ўсе візавыя паслугі з 15 лютага

ЗША заклікалі прыцягнуць да адказнасьці ўсіх датычных да прымусовай пасадкі Ryanair у Менску

Прадстаўнік Злучаных Штатаў у АБСЭ Майкл Карпэнтэр заявіў, што, паводле ацэнак ЗША, Расея сканцэнтравала ад 169 000 да 190 000 вайскоўцаў на тэрыторыі Ўкраіны і каля яе межаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG