Зьявіліся спадарожнікавыя здымкі дыслякацыі расейскіх войскаў каля Гомля. ФОТА

Расейскія вайскоўцы прыбылі на вучэньні «Саюзная рашучасьць – 2022»
Расейскія вайскоўцы прыбылі на вучэньні «Саюзная рашучасьць – 2022»

Расейскія войскі стаяць на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомлем, непадалёк ад мяжы з Украінай.

Карэспандэнт Радыё Свабода Майк Экель апублікаваў у Twitter спадарожнікавыя здымкі зробленыя кампаніяй Maxar Technologies.

На здымках відаць разьмяшчэньне расейскіх войскаў на закінутай вайсковай базе стратэгічнай авіяцыі СССР — аэрадроме «Зябраўка», што знаходзіцца за 10 кілямэтраў ад Гомля. Афіцыйнай інфарамцыі, што гэты аб’ект будуць выкарыстоўваць для манэўраў, не было.

На фота можна налічыць як мінімум 70 намётаў для вайскоўцаў, у якіх можа разьмясьціцца некалькі тысяч вайскоўцаў. Акрамя гэтага, на фота відаць вялікая колькасьць тэхнікі.

Паводле вайсковых экспэртаў, на фотаздымках ёсьць палявы шпіталь, які не выкарыстоўваецца падчас вучньняў:

​
XS
SM
MD
LG