Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі знішчылі 50 тон перцу і вінаграду зь Беларусі


На звалцы ў расейскім Себежы 13 студзеня зьнішчылі амаль 50 тон сьвежага перцу і вінаграду, прывезеных зь Беларусі, паведамляе прэс-служба Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўленьня Рассельгаснагляду.

Тры грузавікі з гароднінай і садавіной затрымалі раней супрацоўнікі Пскоўскай мытні пры правядзеньні апэратыўных мерапрыемстваў. Груз на тэрыторыю Расеі перамяшчаўся ў абыход фітасанітарных пастоў.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду агледзелі груз і знайшлі дзьве партыі сьвежага перцу і адну партыю вінаграду, на маркіровачных этыкетках якіх у якасьці краін паходжаньня былі ўказаны Іран і Турэччына, краіна-імпартэр — Беларусі. Фітасанітарных сэртыфікатаў і іншыя неабходных дакумэнтаў на тавар уладальнікі грузу не прадставілі.

На прадстаўнікоў уладальнікаў грузаў завялі справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Са жніўня 2015 году, пасьля таго як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб зьнішчэньні прадуктаў, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга, на беларуска-расейскай мяжы пачалі канфіскоўваць, а пасьля зьнішчаць «санкцыйныя прадукты». Указ быў крокам у адказ на заходнія санкцыі за агрэсіўную палітыку Масквы супраць Украіны. У красавіку 2019 году Расея ўвяла забарону на ўвоз яблыкаў і груш зь Беларусі: Масква абвінавачвала Менск у пастаўках санкцыйнай прадукцыі з Эўропы пад выглядам беларускай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG