Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаленскай вобласьці зьнішчылі больш за 25 тон груш зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Так на палігоне каля Масквы бульдозэрам зьнішчалі персікі, 2915 год
Ілюстрацыйнае фота. Так на палігоне каля Масквы бульдозэрам зьнішчалі персікі, 2915 год

На палігоне ў Смаленскай вобласьці 24 сьнежня зьнішчылі больш за 25 тон груш, увезеных зь Беларусі пад выглядам кампанэнтаў для мыйных сродкаў, паведаміла ўпраўленьне Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласьцей.

Грушы перавозілі на двух грузавіках, адзін зь іх рухаўся ў абыход афіцыйных фітасанітарных кантрольных пастоў, адзначае ведамства.

У абодвух выпадках, паводле дакумэнтаў, у машынах мусіла знаходзіцца нехарчовая прадукцыя (кампанэнты для мыйных сродкаў), на грушы ў кіроўцаў не было дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць іхнае паходжаньне і фітасанітарную бясьпеку.

Вінаватых у выніку прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці, а грушы зьнішчылі.

Масава нішчыць харчы ў Расеі пачалі, калі ў канцы ліпеня 2015 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб зьнішчэньні прадуктаў, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга. Гэты быў крок у адказ на заходнія санкцыі за агрэсіўную палітыку Масквы супраць Украіны. Нішчыць санкцыйную прадукцыю пачалі ад 6 жніўня 2015 году. За год тады было спляжана звыш 7,5 тысячы тон санкцыйных харчоў.

У красавіку 2019 году Расея ўвяла забарону на ўвоз яблыкаў і груш зь Беларусі: Масква абвінавачвала Менск у пастаўках санкцыйных прадукцыі з Эўропы пад выглядам беларускай. Тады патрушчылі сотні тон садавіны зь Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG