Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні шлях санкцыйных яблык


Карэспандэнт «Настоящего времени» праводзіў у апошні шлях 20 тон санкцыйных яблык, якія незаконна трапілі на тэрыторыю Расеі на машыных зь беларускіми нумарамі.

«Шкада добрыя яблыкі! Вельмі добрыя! Ня ведаю якая віна наша! Беларускімі нумарамі прывезьлі...», — кажа дырэктар прадуктовай кампаніі Ільдар Мурадаў.

А вось як гучыць прычына, па якой яблыкі на 1,5 мільёнаў расейскіх рублёў могуць быць канфіскаваныя і раздушаныя гусеніцамі трактара.

«Яблыкі сьвежыя, але ўвезены яны незаконна на тэрыторыю РФ, згодна з указам прэзыдэнта», — агучыла прысуд яблыкам Аксана Рымар, старэйшы дзяржінспэктар Рассельгаснагляду.

Паводле дакумэнтаў яблыкі прыбылі з Македоніі ў Бранскую і Смаленскую вобласьці, дзе іх расфасавалі па скрынках і адправілі на Ўрал. Але на самой справе, 20 тонаў санкцыйных яблык, парушаючы ўсе ўказы прэзыдэнта, праніклі ў Расею з Польшчы. Падчас чарговай праверкі гандлёвых кропак, інспэктар Рассельгаснагляду вылічыў, што садавіна небясьпечная.

У Смаленску толькі за красавік мытнікі зьнішчылі 12 партый санкцыйных тавараў агульнай вагой 189 тон. Колькі мільёнаў хрусьцелі пад гусеніцамі там — складана нават уявіць.

Упершыню за восем гадоў больш за палову пакупак расейцаў прыйшліся на прадукты. Да такой высновы прыйшлі экспэрты Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржслужбы. Людзі сталі траціць на ежу больш грошай зь сямейнага бюджэту. Цэны на прадукты растуць, а рэальныя даходы насельніцтва падаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG