Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Смаленскам і Бранскам за тыдзень зьнішчылі 110 тон яблыкаў, увезеных зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На палігонах цьвёрдых бытавых адходаў пад Смаленскам і Бранскам на мінулым тыдні ўтылізавалі 110 тон яблыкаў, увезеных з тэрыторыі Беларусі, піша БелаПАН.

Так, 5 і 6 чэрвеня на смаленскім палігоне зьнішчылі пяць партый яблыкаў нявызначанага паходжаньня агульнай вагой 79,19 тоны.

Транспартныя сродкі з падкаранціннай прадукцыяй затрымалі і перадалі ва ўпраўленьне Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласьцей супрацоўнікамі Смаленскай мытні і МУС Расеі па Смаленскай вобласьці.

Спэцыялісты ведамства высьветлілі, што яблыкі ўвозіліся з тэрыторыі Беларусі безь фітасанітарных сэртыфікатаў і іншых суправаджальных дакумэнтаў.

Акрамя таго, у Бранскай вобласьці 6 чэрвеня зьнішчылі тры партыі яблыкаў агульнай вагой 30,818 тоны, дзьве партыі зь якіх з Малдовы, а адна — нявызначанага паходжаньня.

Забарону на ўвоз яблыкаў і груш зь Беларусі ўвялі 12 красавіка. Масква абвінавачвае Мінск у пастаўках санкцыйных прадукцыі з Эўропы пад выглядам беларускай.

Пра тое, што Рассельгаснагляд ня мае намеру зьняць забарону на пастаўкі яблыкаў і груш зь Беларусі, паведаміў 29 мая кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт. Чыноўнік не выключыў, што Рассельгаснагляд увядзе новыя забароны на пастаўкі гародніны і садавіны зь Беларусі. «Гэта залежыць ад таго, як пойдзе. Мы ж аналізуем прадукцыю, якая прыходзіць да нас. І калі будуць нетрадыцыйныя віды, то будуць меры», — заявіў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG