«Так рэанімацыя хутка ператвараецца ў канвэер сьмерці». Падкаст доктара Мартава пра каранавірус у Беларусі

Чацьвёрты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.

У Беларусі чацьвёртая хваля каранавірусу. Паводле доктара Мартава, улады сустрэлі яе, як і першую, непадрыхтаванымі. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба вярнуцца да таго, як усё пачыналася. Вясной 2020-га ў Віцебску мэдыкі першымі прынялі на сябе ўдар.

Пра што вы даведаецеся ў чацьвёртым выпуску

  • Даплаты за працу ў «чырвонай зоне»
  • Бясплатныя абеды і дапамога валянтэраў
  • Хварэлі сем’ямі
  • Калі рэанімацыя ператвараецца ў канвэер сьмерці
  • Пэсымісты і панікёры выжывалі горш
  • Новая хвароба патрабавала зусім іншых падыходаў
Канвэер сьмерці і сьцежка жыцьця

No media source currently available

Наўпроставы лінк

ЭПІЗОД 7

ЭПІЗОД 6

ЭПІЗОД 5

ЭПІЗОД 3

ЭПІЗОД 2 ЭПІЗОД 1

​
XS
SM
MD
LG