«63 пацыенты за некалькі гадзін, зь іх 13 — у рэанімацыю». Падкаст доктара Мартава

Трэці эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава “На вайне з COVID-19” пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта казаў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.

Цяпер у Беларусі чацьвёртая хваля каранавірусу. Паводле доктара Мартава, улады сустрэлі яе, як і першую, непадрыхтаванымі. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба вярнуцца да таго, як усё пачыналася. Вясной 2020-га ў Віцебску мэдыкі першымі прынялі на сябе ўдар.

Пра што вы даведаецеся ў трэцім выпуску

  • Сьмерць мэдсястры
  • Як змагацца з панікай
  • Дзяжурства ў «чумным бараку»
  • 63 пацыенты за некалькі гадзін, зь іх 13 — адразу ў рэанімацыю
  • 9 сьмерцяў пацыентаў за паўтара тыдня
  • Перамогі, якія матывуюць
«63 пацыенты за некалькі гадзін, зь іх 13 — у рэанімацыю»

No media source currently available

Наўпроставы лінк

ЭПІЗОД 7

ЭПІЗОД 6

ЭПІЗОД 5

ЭПІЗОД 4

ЭПІЗОД 2

ЭПІЗОД 1

​
XS
SM
MD
LG