Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра Дзьмітрыя Ўсхопава, які апошнім бачыў таго жывым, пакінуў Беларусь. Найважнейшае за 7 студзеня.


На пахаваньні Дзьмітрыя Ўсхопава
На пахаваньні Дзьмітрыя Ўсхопава

Найважнейшае за 7 студзеня.

28-гадовы Аляксандр Жогаль, які апошнім з блізкіх бачыў Дзьмітрыя Ўсхопава жывым, пакінуў Беларусь. Ён распавёў Свабодзе пра абставіны затрыманьня Дзьмітрыя і перасьлед міліцыі.

У тэлефанаваньні з папраўчай калёніі № 24 Алена Маўшук паведаміла блізкім, што любіць іх, але не вытрымлівае таго, што там адбываецца.

Беларускі воінскі кантынгент, які ўваходзіць у склад сіл АДКБ, у поўным складзе прыбыў у Казахстан і пачаў выкананьне пастаўленых задач, заявілі ў Мінабароны Беларусі.

Прэзыдэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў 7 студзеня выступіў са зваротам да грамадзянаў краіны, у якім заявіў, што даў загад праваахоўным органам і войску адкрываць агонь на паражэньне без папярэджаньня.

7 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў Казахстану паведаміла, што падчас так званай «зачысткі» ў самым буйным горадзе краіны, Алматы, загінулі 26 «узброеных злачынцаў», яшчэ 18 атрымалі раненьні.

Стала вядома, што актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч, асуджаны на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і адбывае пакараньне ў ПК-15, цяжка хворы.

Юры Гараўскі заявіў, што КДБ Беларусі цісьне на ягоную сям’ю, а на самога яго завялі крымінальную справу.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што згодна з пастановай ад 30 сьнежня 2021 года ў пералік абавязковых прафіляктычных прышчэпак для дзяцей ва ўзросьце ад 12 да 17 гадоў унесена вакцынацыя ад COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG